Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хочаш у інтэрнэт – прад’яві пашпарт
11:11, 26/05/2003, ОНТ, фота IREX/Promedia

У правілах наведваньня кампутарных клюбаў беларускае сталіцы зьявіліся часовыя абмежаваньні. Зараз інтэрнэтам можна будзе карыстацца толькі пасьля прад’яўленьня пашпарту. Як паведамілі ОНТ у Міністэрстве ўнутраных справаў рэспублікі, новая мера «ўведзеная выключна для тых наведвальнікаў кампутарных клюбаў, якія пьюць, лаюцца і глядзяць порнасайты».

У праваахоўчых органах прызнаюць, што супрацоўнікаў МУС асабліва непакоіць павышаны інтарэс моладзі да так званых “жорсткіх рэсурсаў”, дзе нярэдка дэманструюцца сцэны гвалту. У прэс-службе Міністэрства ўнутраных справаў паведамілі, што новая пастанова – вынік чарговага спэцыялізаванага рэйду работнікаў міліцыі.

Разам з тым, у кампутарных клюбах лічаць, што “патрабаваньне прад’явіць пашпарт ня мае сэнсу”. Сыстэмныя адміністратары кампутарных клюбаў запэўніваюць, што ў іх порнасайты асабліва не паглядзіш – выганяць.

У той самы час, калі чарговая міліцэйская праверка выявіць парушэньні, адказнасьць панясе менавіта ўладальнік клюбу. У МУС адзначаюць, што новаўвядзеньне - мера часовая і носіць рэкамэндаўчы характар.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: