Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька й ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук 23 траўня падвергліся вобшуку пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы. Палітыкі вярталіся зь Вільні, дзе яны сустракаліся з прадстаўнікамі Сэйму Літвы. Вобшук праводзілі супрацоўнікі беларускай мытні і цягнуўся ён амаль гадзіну. Была дагледжаная аўтамашына, на якой ехалі лідэры АГП, правяраліся асабістыя рэчы і нават кішэні. Як паведамляе прэс-служба АГП канфіскоўваліся на дасьледаваньне праекты зьменаў у выбарчым заканадаўстве, прашэньні ў Канстытуцыйны суд.
Дадзены ініцыдэнт адбываецца ня першы раз. Увосень леташнега году ў менскім аэрапорце супрацоўнікі мытні пад кантролем прадстаўнікоў КДБ абшукалі А.Лябедзьку і Я.Раманчука, якія вярталіся з паседжаньня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Тады ў кіраўнікоў АГП канфіскавалі перанасны кампутар і дыскеты.