Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адмысловая працоўная група ПА АБСЭ наведала Менск
11:19, 26/05/2003

Тры чальца адмысловай працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (ПА АБСЭ) па Беларусі будуць знаходзіцца ў Менску і Гомелі з 25 па 28 траўня. Групу будзе ачольваць Ута Цапф, кіраўнік адмысловай працоўнай групы. Пра гэта АФН паведамілі ў офісе АБСЭ ў Менску.

“Гэта першы візыт Працоўнай групы з моманту прызнаньня “нацыянальнага сходу” Сталым камітэтам ПА АБСЭ ў Вене ў лютым”, -- заявіла Ута Цапф. - “Мы спадзяемся, што новая сытуацыя дасьць магчымасьць для больш глыбокага супрацоўніцтва паміж Адмысловай групай і беларускімі “парлямэнтарамі” адносна выкананьня крытэрыяў, устаноўленых АБСЭ раней: рэальных функцыяў і паўнамоцтваў парлямэнту, адсутнасьці й дыскрымінацыі палітычнай апазыцыі, свабода прэсы, а таксама доступу апазыцыі да дзяржаўных СМІ і ўнясеньня паправак у Выбарчы кодэкс. Прагрэс у выкананьні гэтых умоваў надзвычай важны ў сьвятле парлямэнцкіх выбараў, заплянаваных на 2004 год”. “Група таксама намерваецца наведаць Гомель з мэтай абмеркаваць зь мясцовымі палітычнымі лідэрамі й прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці ў вобласьці палітыкі й аховы навакольля”, - дадала Ута Цапф.

У склад дэлегацыі ПА АБСЭ ўваходзяць таксама Урбан Алін (сябра Парлямэнту, Швэцыя) і Фрэд Пансанбі (сябра Парлямэнту, Вялікабрытанія). Дэлегацыю будзе суправаджаць праграмны супрацоўнік ПА АБСЭ Поль Лежандр.

У часе візыту дэлегацыя намерваецца сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў: міністрам замежных справаў, кіраўніцвам адміністрацыі прэзыдэнта, а таксама з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі, чальцамі абедзьвюх палат “нацыянальнага сходу” і службовымі асобамі з Гомелю.

Дэлегацыя таксама сустрэнецца з апазыцыйнымі палітычнымі партыямі й прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, як у Менску, так і Гомелі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: