Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктару Івашкевічу забаранілі наведваць Менск
15:18, 26/05/2003

Рэдактар газэты «Рабочы» са сьнежня 2002 году адбывае пакараньне на «хіміі» ў Баранавічах за «паклёп на Лукашэнку». Раней адміністрацыя дазваляла Віктару наведваць сваіх хворых бацькоў у выходныя дні. Цяпер менскае міліцэйскае начальства пазбавіла яго гэтай магчымасьці.

Віктара Івашкевіча асудзілі летась у верасьні за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, прысьвечаную А.Лукашэнку і ягонаму атачэньню. Яго пакаралі абмежаваньнем волі на два гады. 16 сьнежня Віктар Івашкевіч паехаў у Баранавічы на гэтак званую “хімію”.

У Менску ў яго засталіся састарэлыя бацькі. Амаль два гады маці, хворая на рак, лечыцца хіміятэрапіяй. Некалькі апошніх месяцаў яна ў ложку. Бацька зламаў нагу і цяпер яму самому патрэбная дапамога. Віктар прыяжджаў у Менск на выходныя дні, каб дапамагчы сваім бацькам.

Цяпер жа ўчастковы міліцыянт накіраваў ліст у Баранавічы, у якім ён напісаў, што, паколькі ня ведае Івашкевіча, лічыць немэтазгоднымі ягоныя прыезды ў Менск.

У выпадку, калі Віктар Івашкевіч парушыць прадпісаньне й самавольна наведае сваіх бацькоў, яму пагражае замена “хіміі” на турму і пазбаўленьне права на датэрміновае вызваленьне.

Бацькі Віктара Івашкевіча напісалі заяву на імя начальніка ўправы міліцыі Савецкага раёну Менску, каб той улічыў іхны стан і даў дазвол іх сыну прыяжджаць дадому, паведамляе Радыё Свабода.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: