Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэстыраваньне дашкольнікаў незаконнае
11:23, 26/05/2003, ОНТ

Міністэрства адукацыі Беларусі заяўляе, што спробы правесьці ў шэрагу школаў рэспублікі тэстыраваньне дзяцей, якія паступаюць у “нулявую" клясу, незаконнае.

У Мінадукацыі ОНТ патлумачылі, што травень зьяўляецца самым напружаным месяцам для тых бацькоў, чые дзеці ідуць у “нулёўку”. Кожны жадае аддаць свайго дзіцёнка ў прэстыжную ўстанову. А для таго, каб трапіць у гімназію, трэба прыкласьці максымум намаганьняў. Варта вывучыць зь дзіцёнкам літары, навучыць яго чытаць і, пажадана, не па слагах, разьвіваць лёгіку, вывучаць лічбы, навучыцца лічыць. У інтэрвію ОНТ галоўны інспэктар Мінадукацыі Лілія Кузьняцова заявіла, што афіцыйна тэстыраваньне дашкольнікаў забароненае законам, аднак ёсьць такі панятак, як “дыягностыка дзіцёнка”. Паводле адмыслоўца, дадзены панятак ня мае нічога агульнага з тэстыраваньнем.

Гэтая праверка павінна праводзіцца для высьвятленьня магчымасьцяў дзіцёнка, каб не навучыць яго зноў таму, што дзіцёнак ужо ведае. Праверка можа праводзіцца толькі пасьля залічэньня яго ў школу, але не да таго.

Бацькі ведаюць, што правядзеньне тэстыраваньня ў школах незаконнае, але змагацца з гэтым не жадаюць, апасаючыся абвастрэньня адносінаў з пэдагогамі. Таму яшчэ ў старэйшай групе дзіцячага садку просяць выхавацелек найлепшым чынам падрыхтаваць іх дзяцей да “экзаменаў” у школу.

Нярэдка здараюцца факты, калі да тэстыраваньня рыхтуюцца амаль як у інстытут. Наймаюць рэпетытараў, прыцягваюць “патрэбных людзей” і ўсё гэта для таго, каб трапіць у жаданую школу.

Зьявіўся ў дадзеных мэтах і іншы варыянт. Увайшлі ў моду нядзельныя школы, у якіх дзіцёнка—пяцігодку спрабуюць вучыць таму, што ён будзе вывучаць у нулявой клясе.

Бацькі абураюцца, спрачаюцца, аднак дзяцей у нядзельныя школы прыводзяць. Напэўна хвалююцца, што нягледзячы на супрацьпраўнасьць правядзеньня тэстыраваньня, дзіцёнак застанецца па-за сьценамі школы, якая прыглянулася бацькам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: