Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская апазыцыя не радая візыту Уты Цапф 11:17, 26/05/2003
Візыт дэлегацыі ПА АБСЭ ў Менск не выклікае асаблівага аптымізму ў беларускіх палітычных партыяў. Як паведамілі карэспандэнту “Росбалта” ў прэс-службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Беларусі, лідэры беларускіх апазыцыйных партый выпрацавалі агульную пазыцыю адносна надыходзячага візыту. У прыватнасьці, як заявіў старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка, “беларуская апазыцыя выкажа Уце Цапф сваё салідарнае патрабаваньне да эўрапейскіх структураў, уключна АБСЭ, “спыніць аднабаковыя крокі насустрач Менску й дачакацца хаця б аднаго інстытуцыйнага кроку ў адказ”. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька таксама лічыць, што “прадэкляраваная міжнароднай супольнасьцю пакрокавая стратэгія засталася на паперы”. “Мы чакаем, што працоўная група ПА АБСЭ будзе ня толькі слухаць, назіраць, але і дасьць прэзэнтацыю свайго пляну дзеяньняў у Беларусь”, - адзначыў Лябедзька.