Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
5 (!) предупреждений вынесло за последние дни Министерство информации Беларуси независимым изданиям. Сразу по два предупреждения получили "Белорусская деловая газета" и газета "Навiнкi". Ещё одно предупреждение получила "Народная воля" и журналистка этого издания Марина Коктыш. В соответствии с белорусским законодательством, любое издание можно закрыть уже за два предупреждения. Поэтому названные газеты предстали перед реальной возможностью закрытия в судебном порядке. По мнению юриста центра правовой защиты СМИ при Белорусской ассоциации журналистов Андрея Бастунца, именно прокуратура провоцирует вынесение предупреждений в адрес СМИ.
Слух о грядущей отставке министра информации Михаила Подгайного - это даже не слух, а почти свершившийся факт. Мы не хотели вносить свою лепту в итоговое резюме о неэффективности Подгайного и как министра, и как менеджера по одной простой причине: топить утопленника - дело недостойное. Но Михаил Васильевич, похоже, решил спасать кресло под собственным задом, утопив нас. Этот комсомольский задор нам уже не нравится.
Сёньня раніцою чальцы працоўнае групы ПА АБСЭ сустрэліся з кіраўніцтвам беларускіх палітычных партыяў. Адкрываючы сустрэчу, Ута Цапф адзначыла: “Адно з самых важных рашэньняў - зьмена заканадаўства аб выбарах. Працоўная група жадае працаваць з усімі, хто ў гэтым зацікаўлены”. Кіраўнік групы прапанавала правесьці круглы стол па пытаньні зьмены выбарчага заканадаўства ў пэрыяд працы сэсіі ПА АБСЭ. Разам з тым, як паведамляе прэс-служба АГП, Ута Цапф прызнала, што “...палітычная сытуацыя пагаршаецца. Рэпрэсіі маюць тэндэнцыю да ўзмацненьня”.
Аляксандар Лукашэнка зь дзяржаўнай дэлегацыяй наведае 30-31 траўня Санкт-Пецярбург, дзе будзе прымаць удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаваў СНД, а таксама ў сьвяточных мерапрыемствах з нагоды 300-гадовага юбілею Санкт-Пецярбургу, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Камэнтары да дакладу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе, падрыхтаванаму Бюро па дэмакратыі, правох чалавека й працоўных адносінах Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, прадставіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску сябра аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Мікалай Халезін. Хартыя’97 палічыла за неабходнае пракамэнтаваць дадзены даклад, бо сама ажыцьцяўляе маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, а многія з парушэньняў не ўвайшлі ў дакумэнт, падрыхтаваны Дзярждэпам ЗША. “Мы палічылі важным падрыхтаваць камэнтар да дакладу Дзяржаўнага дэпартамэнту, бо, на наш погляд, гэты даклад аказаўся не зусім поўным. У дакладзе не адлюстраваны шэраг тэндэнцыяў, якія, на наш погляд, вельмі важныя. Частка гэтых тэндэнцыяў – гэта працяг таго, што адбывалася ў краіне цягам апошніх гадоў, частка - цалкам новыя, якія абсалютна зьмянілі ўзаемаадносіны ўлады й грамадзянаў Беларусі, улады і апазыцыі, улады й корпусу прадпрымальнікаў й прамыслоўцаў”, - заявіў Мікалай Халезін. Прапануем Вам азнаёміцца з камэнтарамі да дакладу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе, падрыхтаванаму Бюро па дэмакратыі, правох чалавека й працоўных адносінах Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
«Рэпарцёры без межаў» выказалі сваю занепакоенасьць адносна пагрозы свабодзе прэсы ў Беларусі перад Арганізацыяй па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе напярэдадні візыту ў Менск 25-28 траўня адмысловай працоўнай групы ПА АБСЭ па Беларусі. У лісьце на імя кіраўніка адмысловай працоўнай групы Уты Цапф «Рэпарцёры без межаў» згадваюць тры асноўныя моманты: адсутнасьць празрыстасьці ў працэсе прыняцьця новага закону аб СМІ, перашкоды на шляху стварэньня і існаваньня незалежных выданьняў, а таксама сьцьверджаньні закону, якія прадугледжваюць крымінальнае пакараньне за абвінавачваньні ў паклёпе, паводле якіх асуджаныя трое журналістаў. Прапануем Вашай увазе тэкст ліста генэральнага сакратара «Рэпарцёраў без межаў» Робэрта Менарда цалкам.
Прычына, паводле старшыні расейскага Цэнтарвыбаркаму Аляксандара Вешнякова, у тым, што няма палітычнага рашэньня аб правядзеньні плебісцыту. Старшыня расейскага Цэнтарвыбаркаму заявіў, што не чакае гэтага рашэньня і ў наступным годзе. Праект канстытуцыйнага акту “саюзнай дзяржавы”, які і меркавалася вынесьці на рэфэрэндум, быў падрыхтаваны 2 месяцы таму. Аднак паседжаньне найвышэйшага савету “саюзу”, на якім зьбіраліся яго разгледзець, за гэты час не адбылося. Аднак, акрамя гэтай фармальнай перашкоды адбылося шмат іншых падзеяў, якія палягаюць цалкам у рэчышчы заявы старшыні расейскага Цэнтарвыбаркаму:
Перамогаю газэты завершаная судовая справа газэты “Местное время – пресс”, якую летась закрылі на загад Менскага аблвыканкаму. Рэдактары маюць намер бліжэйшым часам аднавіць выпуск выданьня.
Заключэньне Падліковай палаты Расейскай Фэдэрацыі й Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі па выніках праверкі выкананьня бюджэту “саюзнае дзяржавы” за 2001 год і справаздачы савету міністраў “саюзнае дзяржавы” аб выкананьні згаданага бюджэту зацьверджанае на паседжаньні калегіі Падліковай палаты. Як паказала праверка, з 25 артыкулаў бюджэту ня выканана 6. Даходная частка бюджэту за кошт адлічэньняў дзяржаваў-удзельнікаў, зацьверджаная ў памеры 2,36 млрд. рублёў, выканана на 76,5 адсоткаў і склала 1,8 млрд. руб. Фінансаваньне выдаткаў выканана на 61,7 адсоткаў і склала 1,45 млрд. руб. Сталым камітэтам з спазьненьнем быў сфармаваны рэестар распараджальнікаў і атрымальнікаў сродкаў, што паўплывала на выкананьне бюджэту “саюзнай дзяржавы” за 2001 год. Пра гэта паведамляе ўпраўленьне інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Падліковай палаты.
Бог у дапамогу 11:04, 27/05/2003, Вольга Тамашэўская, Белорусская газета
Крымінальная справа Леаніда Калугіна - адна з шэрагу гучных справаў адносна прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу. Калугін быў арыштаваны ў канцы 2001 году. З гэтай падзеяй практычна супаў па часе арышт дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава. У той самы час была заведзеная справа супраць былога начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманькі. Тады прэса пісала аб масіраваным наступе ўладаў на дырэктарскі корпус.
«Белорусской деловой газете» закідаецца «распаўсюд зьвестак, якія зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Апрача таго «БДГ» вінавацяць у публікацыі зьвестак, узятых зь незавершанага судовага паседжаньня і ў распаўсюдзе «несапраўдных зьвестак».
Кассационная жалоба по гражданскому иску жителя деревни Зимница Могилевского района Павла Крушкина, который десятый день продолжает голодовку на площадке у Дворца культуры Могилевского завода искусственного волокна, будет рассмотрена в областном суде 9 июня. Об этом говорится в официальном ответе областной прокуратуры на имя Павла Крушкина.
Белорусские медики заявляют об эпидемии менингита в Гродно. Общее число заболевших в этом городе на сегодня составило 136 человек, среди которых 127 детей. В связи с распространением серозного менингита в Гродно с сегодняшнего дня объявлены досрочные каникулы для школьников начальных классов, сообщает радио «Юнистар».
Реализация подписанного днями с одной из фирм договора на поставку в Иран большой партии музыкальных инструментов может вдохнуть новую жизнь в затихшие цеха некогда преуспевавшего предприятия. Так считает директор Борисовской фабрики пианино Анатолий Наталенко. Он не исключает, что если прогнозируемый маркетинговой службой спрос на белорусские инструменты на ближневосточном рынке подтвердится, то не исключено создание и совместного предприятия, о чем достигнута принципиальная договоренность.
Выступаючы на выязным паседжаньні Берасьцейскага аблвыканкаму, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўрал Латыпаў заявіў, што для пасьпяховага завяршэньня працы па ўпарадкаваньні Пружанаў да правядзеньня сьвята “Дажынкі-2003” неабходна пераходзіць на кругласутачны рэжым працы. Да верасьня трэба адрамантаваць 77 вуліц працягласьцю 42 км. На цэнтральнай авеню павінен быць укладзены асфальт, пакладзеная плітка на ходніках. Акрая таго, плянуецца рэканструяваць некалькі дзясяткаў дамоў. Каб даведацца, як выконваюцца ўказаньні Латыпава, карэспандэнты “Белорусской газеты” адправіліся ў Пружаны.
Яшчэ некалькі гадоў таму вымучаныя рынкавым сацыялізмам гомельцы вынайшлі прымітыўны, але надзейны спосаб выжываньня. Скупаючы ў гарадзкіх крамах малочную прадукцыю, яны дастаўлялі яе ў блізкі, але ўжо расейскі Новазыбкаў, дзе прадавалі яе на рынку па тамтэйшых, больш высокіх коштах.
Прачытаў я ў газэце “Народная воля” за 30 красавіка 2003 году артыкул Ганны Арцюшкевіч “Семачкі” і вырашыў у свае 70 гадоў тэму прадоўжыць. Сапраўды, семачкамі гандлююць бабулькі 60-75 гадоў. Пэнсія ў іх, усім вядома якая, але, ў адпаведнасьці з артыкулам 148 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных парушэньнях, гандаль у нявызначаных месцах караецца штрафам па вырашэньні судзьдзяў. Я думаю, судзіць жанчын, якія па ўзросьце ім у бабулі і маці, -- судзьдзям не на радасьць: у судзьдзяў таксама ёсьць сэрца. Але што рабіць?
У Менску апаганены мэмарыял “Яма” – на ім зьявіліся выявы фашысцкай свастыкі. На месцы мэмарыялу ў часе другой усясьветнай вайны, нагадаем, разьмяшчалася менскае гета, у якім нацысты забілі больш за 100 тысячаў чалавек.
У Беларусі хрысьцяне веры эвангельскай (“пяцідзясятнікі”) патрабуюць канфіскаваць з праграмы нацыянальнай агульнай адукацыі навучальны дапаможнік для 11 клясы “Чалавек у сьвеце культуры”. Як паведамілі ў панядзелак карэспандэнту “Росбалта” ў Саюзе хрысьцянаў веры эвангельскай (СХВЭ), з такім патрабаваньнем кіраўніцтва арганізацыі зьвярнулася ў Міністэрства адукацыі Беларусі ў сувязі з тым, што падручнік ставіць “пяцідзясятнікаў” у адзін шэраг з такімі вядомымі сваёй дэструктыўнай дзейнасьцю сэктамі, як “Вялікае белае брацтва” і “Аум Сенарыкё”.
Прэзыдыюм Савміну прызнаў, што асноўныя заданьні рэспубліканскай праграмы разьвіцьця птушкагадоўлі на 1998-2002 гг. аказаліся нявыкананымі й прыняў пастанову аб мерах па далейшым разьвіцьці птушкаводзтва ў Беларусі на 2003-2004гг. Для правільнага ўспрыняцьця сутнасьці праблемы варта адзначыць, што вышэйзгаданая праграма прымалася ў складаны для краіны пэрыяд.
Сярод чальцоў экіпажу ўкраінскага ляйнэру Як-42, які разьбіўся ў панядзелак у Турцыі, быў грамадзянін Беларусі. Пра гэта з спасылкаю на прэс-сакратара МЗС краіны Андрэя Савіных паведаміла ОНТ.
У панядзелак стала вядома, што КДБ Беларусі распачало крымінальную справу адносна дзёрзкага махляра й самазванца. Ён выдаваў сябе за прадстаўніка прэзыдэнта Расеі. Вячаслаў Главацкі, ураджэнец Берасьцейскі вобласьці, абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні крадзяжоў дзяржаўных сродкаў у асабліва буйным памеры.
СП ААТ "Мабільная лічбавая сувязь" (гандлёвая марка Velcom) з 2 чэрвеня 2003 году ўводзіць у камэрцыйную эксплюатацыю паслугу пакетнай перадачы дадзеных GPRS. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Пасьля падключэньня па любых з трох тарыфных плянаў "Velcom GPRS WAP", "Velcom GPRS Web", "Velcom GPRS Unlimited", абанэнты Velcom маюць магчымасьць бесправоднага доступу як да сеці інтэрнэт, так і да WAP-рэсурсаў у любы час і ў любым месцы дзеяньня GPRS-сеці Velcom.
22 траўня ўрадавая камісія пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова прызнала інвэстыцыйны конкурс па продажу чатырох нафтахімічных гігантаў Беларусі несастаялым, бо заявак на ўдзел у ім не паступіла. Пра гэта «Белорусской газете» паведаміў в.а. дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці Мінэканомікі (ФДМ) Пётар Лукьянаў. Што будзе далей - пытаньне, якое сёньня цікавіць усіх і на які ў Беларусі ніхто не бярэ на сябе сьмеласьць адказаць.