Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Саюзныя грошы» параскрадалі
11:05, 27/05/2003, IА Финмаркет

Заключэньне Падліковай палаты Расейскай Фэдэрацыі й Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі па выніках праверкі выкананьня бюджэту “саюзнае дзяржавы” за 2001 год і справаздачы савету міністраў “саюзнае дзяржавы” аб выкананьні згаданага бюджэту зацьверджанае на паседжаньні калегіі Падліковай палаты. Як паказала праверка, з 25 артыкулаў бюджэту ня выканана 6. Даходная частка бюджэту за кошт адлічэньняў дзяржаваў-удзельнікаў, зацьверджаная ў памеры 2,36 млрд. рублёў, выканана на 76,5 адсоткаў і склала 1,8 млрд. руб. Фінансаваньне выдаткаў выканана на 61,7 адсоткаў і склала 1,45 млрд. руб. Сталым камітэтам з спазьненьнем быў сфармаваны рэестар распараджальнікаў і атрымальнікаў сродкаў, што паўплывала на выкананьне бюджэту “саюзнай дзяржавы” за 2001 год. Пра гэта паведамляе ўпраўленьне інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Падліковай палаты.

За кошт сродкаў бюджэту, выдаткаваных на ўтрыманьне Сталага Камітэту, каля 0,5 млн. рублёў неабгрунтавана выкарыстоўваліся на правядзеньне мерапрыемстваў, якія павінны былі фінансавацца паводле артыкула “Культура, мастацтва й кінематаграфія”. Пры камандзіроўках за мяжу Дзяржаўнага сакратара Сталага камітэту й ягоных намесьнікаў выплочвалася надбаўка да сутачных і на транспартныя выдаткі, а таксама выдаваліся безсправаздачныя сумы, памер якіх не зацьверджаны органамі “саюзнае дзяржавы”. Усяго згаданыя выдаткі склалі 703,6 тыс. рублёў, у тым ліку сумы, якія не падлягалі справаздачы – 557,1 тыс. рублёў.

Неабгрунтаванае і нямэтавае выкарыстаньне сродкаў бюджэту “саюзнае дзяржавы” ў 2001 годзе склала 37,5 млн. рублёў. У паведамленьні аўдытара Падліковае палаты таксама адзначаецца, што ў часе праверкі выкананьня бюджэту “саюзнае дзяржавы” ў 1999-2000 гадох агульная сума неабгрунтаванага й нямэтавага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў складала 132,6 млн. рублёў, зь якіх адноўлена 112,4 млн. рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: