Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сярод чальцоў экіпажу ўкраінскага ляйнэру Як-42, які разьбіўся ў панядзелак у Турцыі, быў грамадзянін Беларусі. Пра гэта з спасылкаю на прэс-сакратара МЗС краіны Андрэя Савіных паведаміла ОНТ.
Паводле Савіных, “амбасада Беларусі ў Турцыі знаходзіцца ў сталым кантакце з уладамі гэтай краіны і прыме неабходныя меры”.
Як-42 разьбіўся пры захадзе на пасадку каля 5:00 па мясцовым часе каля турэцкага гораду Трабзон. На яго борце знаходзіліся 62 гішпанскія вайскоўцы, якія вярталіся на радзіму пасьля выкананьня міратворчай місіі, і 13 чальцаў экіпажу. Паводле інфармацыі турэцкіх уладаў, усе 75 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёту, у выніку катастрофы загінулі.