Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Коласаўскі ліцэй пад пагрозаю зьнікненьня
17:02, 28/05/2003

Уладзімер Колас, магчыма, ня будзе кіраваць Беларускім гуманітарна-адукацыйным ліцэем. 27 траўня міністар адукацыі Пётар Брыгадзін паведаміў Уладзімеру Коласу пра намер прызначыць новага дырэктара ліцэю. Міністар прапанаваў Коласу застацца на пасадзе намесьніка дырэктара. «Я паведаміў, што стаўленьне ў мяне адмоўнае, што гэта парушае ранейшыя пагадненьні аб маім статусе ў ліцэі і можа парушыць сутнасьць пэдагагічнай атмасфэры ў ліцэі. Бо гэты ліцэй, без залішняй сьціпласьці, можна сказаць, стварыў я з свамі адзінадумцамі», -- заявіў Колас у інтэрвію Радыё Свабода.

 ПАЛIТЫКА 

Ута Цапф шутит…
17:29, 28/05/2003, Сергей Пульша, «Белорусские новости»

Белорусскую демократию и свободу слова рабочая группа Парламентской ассамблеи ОБСЕ почувствовала на себе. Тем не менее, она замечает положительные сдвиги в белорусской ситуации. Особенно в отношении ее приема в Беларуси.

Уласны сцэнар
15:18, 28/05/2003, Людміла Гразнова, каардынатар Хартыі’97 па правох чалавека

З дзьвюх тэмаў канфэрэнцыі, што адбылася ў Кіеве, “Падыходы грамадзянскай супольнасьці ў разьвіцьці свабоды слова” і “Досьвед супрацоўніцтва дзяржаўных інстытутаў і грамадзянскае супольнасьці”, спынюся спачатку на больш агульнай -- другой. Дзяржаўныя інстытуты ў Беларусі – гэта прэзыдэнцкая ўлада ў адзіным ліку. Ні парлямэнт, не ўключаючы Вярхоўны Савет 12 і 13 скліканьня, незалежным дзяржаўным інстытутам не зьяўляецца. Ні суд не цягне на дзяржаўны інстытут, здольны стрымліваць іншыя галіны ўлады. Ні Кабінэт міністраў, галіновы аддзел Адміністрацыі прэзыдэнта, не вядзе самастойную эканамічную палітыку. Ні дзяржаўныя СМІ, асабліва радыё і тэлевізія, ня могуць прэтэндаваць на “чацьвёртую ўладу”. Прэзыдэнцкая ўлада -- гэта ЦК кампартыі, надзелены ўсімі палітычнымі, эканамічнымі і ідэалягічнымі правамі, але ў адрозьненьні ад яго, улада, якая вядзе прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасьць, прыхаваную дзяржаўнай уласнасьцю.

Менінгіт перашкодзіў разгляду справы «Ратушы»
11:33, 28/05/2003

Суд Ленінскага раёну Горадні адклаў на няпэўны тэрмін разгляд справы па скарзе старшыні Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб`яднаньня "Ратуша" Алеся Мілінкевіча да адміністратыўнай камісіі. Прычынай адкладу справы зьяўляецца тое, што адказчык па скарзе, прадстаўнік камісіі Ленінскага раёну сп. Радчанка-Юрэчка захварэў на менінгіт, які гэтымі днямі лютуе ў горадзе.

БАЖ заяўляе аб узмацненьні рэпрэсіяў супраць беларускіх журналістаў
11:05, 28/05/2003

Беларуская асцыяцыя журналістаў 27 траўня выступіла з заяваю ў сувязі з узмацненьнем рэпрэсіяў адносна незалежных СМІ і журналістаў. На мяжы закрыцьця пяць недзяржаўных выданьняў - "Белорусская деловая газета", "БДГ. Для служебного пользования", "Народная воля", "Вечерний Столин", "Навінкі". Рэдакцыям гэтых выданьняў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйныя папярэджаньні, якія могуць стаць падставаю для закрыцьця газэтаў.

Збор подпісаў у Нарвэгіі ў падтрымку ЗУБРа
11:02, 28/05/2003, ЗУБР

Кампанію супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі пачалі актывісты праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”. Група праваабаронцаў пачала збор подпісаў сярод студэнтаў унівэрсытэту Восла. Студэнтам прапануюць падпісаць зварот да беларускіх уладаў з патрбаваньнем спыніць рэпрэсіі адносна актывістаў ЗУБРа. Усім, хто праяўляе інтарэс да дадзенай тэмы, нарвэскія праваабаронцы даюць падрабязную інфармацыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

У ПАРЭ калі і будзе назіральнік ад Беларусі, то безгалосы
11:00, 28/05/2003

Міністар інфармацыі й друку Саратаўскай вобласьці Ігар Нікіфараў і першы намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця й гандлю Максім Фацееў правялі брыфінг, прысьвечаны ўдзелу саратаўскай дэлегацыі ў паседжаньні Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы, якое прайшло ў Стразбургу. На брыфінгу размова зайшла і пра Беларусь.

Мутацыі беларускіх прафсаюзаў
10:58, 28/05/2003, Юлія Шарова, «Белорусские новости»

У Беларусі хочуць стварыць яшчэ адзін “афіцыйны” прафсаюз, які б аб’яднаў работнікаў прамысловасьці. Статутны зь’езд новай арганізацыі адбудзецца 28 траўня. Цалкам зразумела, што ідэя стварэньня яшчэ адной структуры, якая належыць кіраўніку Фэдэрацыі прафсаюзаў Леаніду Козіку, выцякае з жаданьня пазбавіцца ўнутранай апазыцыі ў асобе лідэраў асобных галіновых прафсаюзаў. Карацей – відавочныя выключна палітычныя прычыны. Эканомікай прафсаюзы, як “жоўтыя”, та і незалежныя, даўно цікавяцца толькі ўскосна. Па сутнасьці яны пераўтварыліся з аднаго боку ў вялізную бюракратычную дзяржструктуру, з іншага – у набор палітычных партыяў, пазбаўленых сур’ёзнага ўплыву.

Журналіста «Известий» папярэдзілі
10:54, 28/05/2003

Начальнік інфармацыйнай управы МЗС Беларусі Андрэй Савіных выклікаў учора на размову ўласнага карэспандэнта расейскай газэты «Известия» Алену Данэйку і абвінаваціў яе ў парушэньні закону аб друку, які выявіўся ў нядаўнім артыкуле пра Александра Лукашэнку. Савіных выклаў Алене Данэйцы афіцыйную пазыцыю МЗС адносна артыкулу ў пятнічным нумары «Известий» пад назваю «Лукашэнка стаў у позу», прысвечанага прамаруджваньню расейска-беларускай інтэграцыі. Алена Данэйка папярэджаная аб тым, што яна цяпер «у складаным становішчы». Да суду, аднак, справа ня дойдзе.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Перасьцярога
15:53, 28/05/2003

23 траўня кіраўнік грамадзкай экалягічнай ініцыятывы "Terra-Канвэнцыя" Валеры Дранчук пасьля тэлефоннай размовы з рэдактаркай газеты "Камсамольская праўда ў Беларусі" Юліяй Слуцкай накіраваў ёй асабісты ліст, у якім перасьцярог ад павярхоўнай і аднабокай інтэрпрэтацыі сёньняшніх праблем Белавескай пушчы ў заплянаванай публікацыі шматнакладнага выданьня (артыкул мае зьявіцца ў пятнічным выпуску, 30 траўня). Зьмяшчаем ліст са згоды аўтара.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

За «другасныя» мэдычныя паслугі беларусы будуць плаціць
16:12, 28/05/2003, «Прима»

Вечарам 26 траўня Канстытуцыйны суд РБ спыніў вытворчасьць па справе аб законнасьці ўвядзеньня платных паслугаў у дзяржаўных мэдычных установах. Суд спасылаецца на зьяўленьне новай пастановы Савету міністраў ад 25 красавіка, якое скарачае сьпіс гэтых паслугаў удвая і адмяняе пастанову.

На ўсё воля Божая
15:41, 28/05/2003, Сяргей Сацук, «БДГ»

У панядзелак у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы былы генэральны дырэктар ЗАТ “Атлянт” Леанід Калугін даваў свае першыя публічныя тлумачэньні адносна прад’яўленага яму абвінавачваньня. Паводле ягоных словаў, ва ўсіх сваіх дзеяньнях ён кіраваўся божымі законамі, таму ніхто, акрамя Госпада, яго судзіць ня можа. А ўсе абвінавачваньні сьледзтва Леанід Калугін лічыць надуманымі і неабгрунтаванымі, бо ніякай карысьлівай зацікаўленасьці ў ягонай дзейнасьці не было.

Гульня без правілаў
15:37, 28/05/2003, Павал Шарамет, «БДГ»

Таймураз Балоеў да нядаўнага часу адмаўляўся ад якіх-небудзь камэнтароў адносна таго, што здарылася ў Беларусі з інвэстыцыйным праектам “Балтыкі”. Мяркуючы па ўсім, ён проста чакаў тлумачэньняў беларускага боку. Але тлумачэньняў не было і генэральны дырэктар “Балтыкі” Таймураз Балоеў усё ж такі вырашыў выказаць свой пункт погляду адносна ўсяго, што здарылася. Сёньня ён адказвае на нашыя пытаньні.

Кошты на дзьве траціны выканалі гадавы плян
15:15, 28/05/2003

З пачатку году кошты вырасьлі на 11,8 асдоткі пры гадавым прагнозе ўраду і Нацыянальнага банку 18-24 адсоткі. Такім чынам, прагноз "выкананы" амаль на дзьве траціны па ніжняй плянцы і амаль напалову - па верхняй.

Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасьці вырасьлі з пачатку году на 24,3%
11:07, 28/05/2003, Экопресс

У студзені-красавіку 2003 г. аб’ём вырабленай у Беларусі прадукцыі (працаў, паслуг) у бягучых коштах склаў 9773,4 млрд. BYR і павялічыўся ў параўнаньні з студзенем-красавіком 2002 г. у супаставімых коштах на 6,2%, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. Нагадаем, што прагнозам на 2003 год прадугледжаны яго рост на 4-4,5%, у I паўгодзьдзі - на 4,5%.

Сёлета будуць закрытыя 9 загарадных лягероў
11:07, 28/05/2003

Сёлета ў Беларусі будуць закрытыя 9 стацыянарных загарадных лягероў. Пачынаючы з 1990 году ўжо не функцыянуе 28 такіх установаў. Пра гэта 27 траўня на сустрэчы з журналістамі ў Грамадзкім прэс-цэнтры паведаміла загадчыца аддзяленьнем гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ала Малахава. На яе думку, закрыцьцё "стацыянараў" – галоўная прычына таго, што арганізаванае аздараўленьне дзяцей становіцца ўсё меней эфэктыўным.

У Беларусі знойдзеныя парэшткі 14 тысячаў ваеннапалонных часоў вайны
11:06, 28/05/2003

Парэшткі каля 14 тысячаў ваеннапалонных часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзеныя на тэрыторыі адной з чыгуначных вайсковых частак ля Слуцку (Менская вобласьць). Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў у аўторак начальнік упраўленьня па ўвекавечваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Міністэрства абароны Беларусі Віктар Шумскі.

Колькасьць стратных прадпрыемстваў пераўзышла 47%
11:00, 28/05/2003, Gazeta.ru, фотa IREX/Promedia

Рэнтабельнасьць у народнай гаспадарцы Беларусі складае 7,5%, а колькасьць стратных прадпрыемстваў пераўзышла 47%. Пра гэта заявіў на паседжаньні прэзыдуюму ўраду віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Андрэй Кабякоў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: