Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кошты на дзьве траціны выканалі гадавы плян 15:15, 28/05/2003
З пачатку году кошты вырасьлі на 11,8 асдоткі пры гадавым прагнозе ўраду і Нацыянальнага банку 18-24 адсоткі. Такім чынам, прагноз "выкананы" амаль на дзьве траціны па ніжняй плянцы і амаль напалову - па верхняй.
За першыя тры тыдні траўня спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,4% (за першую - на 0,6%, за другую - на 0,1%, за трецюю - на 0,7%), паведамляе БелаПАН з спасылкаю на Міністэрства статысткі і аналізу. Для параўнаньня: за першыя тры тыдні красавіка кошты павялічыліся на 1,9%, за першыя тры тыдні траўня 2002 году - на 1,4%. За студзень-красавік і першыя тры тыдні траўня 2002 году кошты ў Беларусі падвысіліся на 17,6%.