Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менінгіт перашкодзіў разгляду справы «Ратушы»
11:33, 28/05/2003

Суд Ленінскага раёну Горадні адклаў на няпэўны тэрмін разгляд справы па скарзе старшыні Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб`яднаньня "Ратуша" Алеся Мілінкевіча да адміністратыўнай камісіі. Прычынай адкладу справы зьяўляецца тое, што адказчык па скарзе, прадстаўнік камісіі Ленінскага раёну сп. Радчанка-Юрэчка захварэў на менінгіт, які гэтымі днямі лютуе ў горадзе.

Яшчэ 9 красавіка Алесь Мілінкевіч быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за парушэньне правілаў уліку і захоўваньня паліграфічнага абсталяваньня (рызографу). Пастанова адміністратыўнай камісіі была
вынесена паўторна за адно і тое ж парушэньне, што і стала прычынай скаргі Мілінкевіча. Рашэньне адміністратыўнай камісіі аб прызнаньні старшыні
"Ратушы" вінаватым стала асноўнай прычынай зыску абласнога упраўленьня юстыцыі аб ліквідацыі абласнога рэсурсавага цэнтру.

Нагадаем, што 22 траўня абласны суд вынес рашэньне аб прыпыненьні справаводзтва па зыску упраўленьня юстыцыі да ўступленьня ў законную сілу рашэньня Ленінскага суда па зыску Мілінкевіча. Такім чынам, лёс “Ратушы” будзе вырашаны толькі пасля таго, як выздаравее і зможа адказваць у судзе прадстаўнік адміністратыўнай камісіі.

Юрыстам праваабарончага цэнтру “Вясна” Юрыю Чавусаву і Уладзімеру Лабковічу, якія меліся прадстаўляць Алеся Мілінкевіча ў судзе, не дазволілі гэта зрабіць – пачаў дзейнічаць Дэкрэт прэзыдэнта №13.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: