|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ЗАКРЫТАЯ «БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА» 10:35, 29/05/2003
З 11-00 па менскім часе на сайце http://bdg.by/ ідзе прамая трансьляцыя прэс-канфэрэнцыі. Нагадаем, што 20-22 траўня “Беларусская деловая газета” і яе дадатак атрымалі тры папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі. Зь іх два папярэджаньні -- уласна “БДГ” – паводле арт.5 Закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Першае папярэджаньне было вынесенае “БДГ” за артыкул “Барский имидж” ("БДГ" ад 18.04.2003 г.), у якім, на думку Міністэрства інфармацыі, газэта распаўсюдзіла зьвесткі, якія ганьбілі гонар і годнасьць Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што гэта было бліц-апытаньне адносна публікацыі ў расейскай газэце "Мегаполис-экспресс" інтэрвію першай прыгажуні Расеі Сьвятланы Каралёвай, у якім яна распавядае пра сваё знаёмства з Аляксандрам Лукашэнкам і дні, праведзеныя ў ягонай рэзыдэнцыі. Больш за ўсё Міністэрства інфармацыі абурыла тое, што Аляксандар Лукашэнка не адпускаў прыгажуню дадому. “Ён сказаў: “Які цягнік? Заўтра раніцай паляціце на маімі асабістым самалёце”, - прызналася Сьвятлана Каралёва расейскай газэце. “БДГ” усяго толькі даслоўна яе працытавала. Напэўна, Міністэрства інфармацыі, якое рыхтавала Закон "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, забыла, што гэты самы закон вызваляе выданьне ад адказнасьці ў выпадку цытаваньня ці спасылкі на іншыя СМІ. Словам, адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі нясе яе першараспаўсюднік, у дадзеным выпадку - "Мегаполис-экспресс". Міністэрства інфармацыі таксама ўгледзіла парушэньне арт.5 Закону “Аб друку...”. “БДГ”, на думку міністэрства, агучыла “незавершаныя вытворчасьцю матэрыялы дазнаньня, папярэдняга сьледзтва і судовых справаў без пісьмовага дазволу”. Але ўся справа ў тым, што гэты матэрыял быў зроблены пасьля адкрытага судовага паседжаньня па справе дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава. І больш няўклюднае папярэджаньне, чым гэтае, нават складана сабе ўявіць. Бо аўтар матэрыялу Сяргей Сацук атрымаў афіцыйную акрэдытацыю ў Вярхоўным судзе, каб мець магчымасьць прысутнічаць на судовых паседжаньнях і пісаць матэрыялы па ходу слуханьняў. Нарэшце, трэцяе папярэджаньне, якое было вынесенае дадатку “БДГ. Для служебного пользования” за матэрыялы, прысьвечаныя “справе Казекі”, у прыватнасьці, за сэрыю матэрыялаў пад агульнай назваю “Афганские борзые” і артыкул “Магический кристалл”. Міністэрства інфармацыі палічыла, што ў згаданых артыкулах газэта парушыла арт.32 і 40 закону аб друку. “Як гаворыцца ў папярэджаньні, у публікацыях “фактычна апраўдываецца дзейнасьць былога кіраўніка “Белдзяржхарчпраму” Віктара Казекі й ягонага сына, а супрацоўнікі праваахоўчых органаў выстаўляюцца лябістамі інтарэсаў крымінальных структураў”. Загад міністра Падгайнага трапіў у рэдакцыю “БДГ” і “БДГ. ДСП” вечарам 28 траўня. Кіраўніцтвам выдавецтва было прынятае апэратыўнае рашэньне не выпускаць чарговы, зьвярстаны і гатовы да друку нумар “БДГ”. У цяперашняй сытуацыі выпуск гэтага нумару, згодна арт. 16 Закону “Аб друку”, мог бы стаць падставаю для спыненьня дзейнасьці выданьня ў судовым парадку. Кіраўніцтва “БДГ” і “БДГ. ДСП” ня згоднае з прэтэнзіямі Міністэрства інфармацыі, не ўглядае юрыдычных падставаў для папярэджаньняў ні ў адным з чатырох выпадкаў і намерваецца дабівацца загаду аб прыпыненьні дзейнасьці абедзвьюх газэтаў праз судовыя інстанцыі. “Усе чатыры папярэджаньні носяць наўмысны характар і па сваёй сутнасьці юрыдычна несастаялыя”, -- кажа галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты” і “БДГ. Для служебного пользования” Сьвятлана Калінкіна. – Таму ўсё гэта можна разглядаць толькі як спробу пазасудовай расправы”. “Няма сумневаў у тым, што гэта не юрыдычнае, а палітычнае рашэньне, -- адначыў Пётар Марцаў, генэральны дырэктар выдавецтва “Марат”, заснавальнік і ўладальнік “БДГ” і “БДГ. ДСП”. – Мы спадзяемся, што асобы, якія прымалі гэтае рашэньне, усьведамляюць яго магчымыя наступствы. Наўрадці такое рашэньне прывядзе да жаданага ім выніку -- газэты ў Беларусі выходзілі і будуць выходзіць. Мы пройдзем увесь юрыдычны шлях і дакажам несастаяласьць абвінавачваньняў у наш адрас. Выпуск абедзьвюх газэтаў адновіцца, прычым мы па-ранейшаму будзем трымацца тых прынцыпаў падачы інфармацыі, за якія нас цэняць нашыя чытачы”. Даведка аб “Белорусской деловой газете” “Белорусская деловая газета” заснаваная ў 1992 годзе. Занавальнікам і выдаўцом “БДГ” зьяўляецца выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Марат”. “БДГ” – штодзённае незалежнае выданьне дзелавых і палітычных колаў Беларусі. “БДГ” зьяўляецца адным з найбольш аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасьці газэты ўлады неаднаразова чынілі спробы прыпыніць яе выпуск, аднак усялякі раз выпуск выданьня аднаўляўся ў найкароткія тэрміны. На бягучы момант штотыднёвы наклад “БДГ” складае 65-70 тысячаў асобнікаў. Даведка аб “БДГ. Для служебного пользования” Газэта “БДГ. Для служебного пользования” заснаваная ў 2002 годзе як штомесячная газэта незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў. Заснавальнікам і выдаўцом “БДГ” зьяўляецца выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Марат”. Скіраванасьць выданьня ўнікальная для друкаваных СМІ Беларусі. Наклад газэты з кожным новым яе выпускам няўхільна рос і зараз складае 26-27 тыс. асобнікаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|