Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацькі й дзеці абараняюць Беларускі ліцэй
10:42, 29/05/2003

Сустрэча прадстаўнікоў Бацькоўскага камітэту Беларускага ліцэю й новай дырэктаркі ўстановы Тамаре Шчэрбачэвіч раніцай 29 траўня была нядоўгай. Калі тры дзясяткі бацькоў увайшлі ў дырэктарскі кабінэт, спадарыня Шчэрбачэвіч сустрэла іх фразай на расейскай мове: “Доброе утро!”. І цягам усёй размовы не вымавіла па-беларуску ні слова. Новая дырэктарка БЕЛАРУСКАГА ліцэю роднай моваю не валодае.

Сп-ня Шчэрбачэвіч спаслалася на сваю вялікую загружанасьць і надзяліла бацькам толькі 20 хвілінаў сваёй увагі. Прадстаўнікі Бацькоўскага камітэту за гэты кароткі тэрмін паспрабавалі максымальна пераканаўча патлумачыць гэтай жанчыне, што яе прызначэньне на гэтую пасаду калі не правакацыя, то проста грандыёзная лухта.



--Зразумейце, гэтая ўстанова з старымі традыцыямі. Мы аддавалі сюды дзяцей, каб іх вучылі Ўладзімер Колас і Лявон Баршчэўскі (заўв.— цяперашнія фактычныя кіраўнікі ліцэю). Вашае прызначэньне справакавала канфлікт. Каму і навошта ён патрэбны? – задавалі пытаньні бацькі.

Новая дырэктарка толькі маўчкі слухала...




На сёньня бацькамі ўжо сабрана больш за 120 подпісаў пад лістом у Міністэрства адукацыі з патрабаваньнем звольніць непатрэбную дырэктарку.

-- Ніхто ня ставіць пад сумнеў Ваш стаж і досьвед у выкладчыцкай працы. Але завошта разбураць ліцэй, які пасьпяхова працуе ўжо шмат гадоў? Зараз адсюль могуць пачаць звальняцца настаўнікі – гэта паўплывае на якасьць навучаньня. Горш будзе толькі дзецям, -- так аргумэнтавалі сваю пазыцыю бацькі: “Нашыя дзеці некалькі гадоў таму ўсё лета праседзілі ў пікетах, пратэстуючы супраць заплянаванага закрыцьця ліцэю. Мы ўпэўненыя -- зараз яны гатовыя да таго самага. Літаральна з заўтрашняга дня.




З усёй размовы спадарыня Шчэрбачэвіч вынесла для сябе толькі адно. Яна чамусьці вырашыла, што ёй пагражаюць. Дырэктарка паабяцала зьявіцца сёньня вечарам на шырокім бацькоўскім сходзе і завяршыла “аўдыенцыю”.

Сёньня ўвесь дзень Бацькоўскі камітэт праводзіць сходы, на якіх плянуецца далейшая дзейнасьць па абароне ліцэю. А 18.00 у ліцэю пройдзе шырокі бацькоўскі сход, які аб’явіць аб гэтых дзеяньнях.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: