Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сем’і загінулых у трагедыі на «Нямізе» пазбавілі ільготаў 10:54, 29/05/2003, фотa IREX/Promedia
Меней чым праз чатыры гады на станцыі мэтро «Няміга» ў Менску сем’і загінулых пазбавілі ільготаў. Пра гэта ў праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміла Наталя Навакоўская, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар сацыяльнай дапамогі «Няміга-99». «Цягам трох гадоў у нас былі ільготы – бясплатны праезд на грамадзкім транспарце, бясплатныя мэдыкамэнты і камунальныя паслугі. Але летась нам усё адмянілі на падставе пастановы прэзыдэнта. Ён скасаваў шматлікія ільготы, у тым ліку і нам. Зараз мы не трапляем у сьпісы ільготнікаў. У нас вельмі цяжкое становішча. Літаральна ва ўсім. І мы ў чарговы раз пераканаліся ў тым, як нам ставіцца да ўлады», -- заявіла Наталя Навакоўская.
30 траўня 1999 году ў Менску ў неверагоднай ціскатні ў падземным пераходзе на станцыі мэтро “Няміга” загінулі 53 чалавека, каля 250 – пацярпелі. Спробы сваякоў загінулых прыцягнуць да адказнасьці за здарэньне тады яшчэ мэра гораду Ўладзімера Ярмошына й супрацоўнікаў ГУУС Менгарвыканкаму не займела посьпеху, не ўдалося сем’ям загінулых дабіцца і кампэнсацыі.