Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Барысаве забаронены продаж незалежнай прэсы
12:50, 29/05/2003

Гарвыканкам Барысаву прыняў рашэньне, якое забараняе з 1 чэрвеня рэалізацыю ў дзяржаўных прадпрыемствах гандлю пэрыядычных выданьняў і кніжнай прадукцыі без адмысловай ліцэнзіі.

Як патлумачыў БелаПАН Анатоль Букас, галоўны рэдактар газэты “Борисовские новости”, з 13,5 тысячаў асобнікаў штотыднёвага накладу гэтага выданьня амаль палова прадавалася ў дзяржаўных крамах, што было зручна і для чытачоў, і рэдакцыі. Такім чынам траплялі да чытача й выпускі іншых выданьняў. Рэдакцыі з кожнага гандлёвага месца сплочвалі ў гарадзкі бюджэт па 70 тысячаў рублёў падаткаў штомесяц. Свой інтарэс мелі ў гэтай “талацэ” і работнікі прадпрыемстваў гандлю, якім да сьціплага заробку прыбаўляліся чвэрць штомесячнага прыбытку ад продажу прэсы.

Намесьнік начальніка Барысаўскай інспэкцыі па падатках і зборах Эдуард Аскерка кажа, што ў ягонай арганізацыі да рэдакцыяў недзяржаўных выданьняў няма прэтэнзіяў. Але парадак ёсьць парадак, і права весьці розьнічны гандаль павінна быць пацьверджаным адпаведнымі ліцэнзіямі. Дзіўна, аднак, зазначыў Э.Аскерка, чаму такі цяглы час кіраўнікі газэтаў іх не атрымалі. У газэтчыкаў свой рэзон – на верхніх паверхах дзяржаўнай улады кажуць пра скарачэньне колькасьці ліцэнзуемых відаў працаў, аб стварэньні аптымальных умоваў для абслугоўваньня грамадзянаў, а мясцовыя органы баяцца нават самую малую частку выпусьціць з-пад свайго пільнага кантролю.

Зараз для афармленьня ліцэнзіі рэдакцыям давядзецца зьбіраць па 20 візаў у кіраўнікоў розных гарвыканкамаўскіх службаў, пры гэтым за кожную заплаціць немлыя грошы. Толькі візіраваньне дакумэнтаў гарадзкім цэнтрам гігіены і эпідэміялёгіі каштуе каля пяцідзесяці тысячаў рублёў, паведаміў Анатоль Букас. А ўсяго, па ягоных падліках, на гэтай працэдуры рэдакцыя “Борисовских новостей” губляе каля шасьцісот даляраў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: