Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аднавіла выхад «Новая газета Смаргоні»
12:47, 29/05/2003

Незалежнае выданьне "Новая газета Смаргоні" аднавіла свой выхад у сьвет. Пра гэта паведаміў занавальнік выданьня Рамуальд Улан. Паводле Р.Улана, аднавіць выхад стала магчымым толькі пасьля таго, як удалося знайсьці выдаўца для газэты — ім стала "адна з структураў у Лідзе, якая прасіла сябе не афішаваць, усьведамляючы, што ў ейнай дзейнасьці могуць узьнікнуць праблемы”. Р.Улан спадзяецца, што ў хуткім часе ў якасьці выдаўца газэты зможа выступіць ягоная жонка -- гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці прыняў рашэньне абавязаць Смаргонскі райвыканкам зарэгістраваць жонку Р.Улана ў якасьці прыватнага прадпрымальніка, што раней выканкам рабіць адмаўляўся.

Першы нумар адноўленага выданьня выйшаў у сьвет 23 траўня, зараз рыхтуецца да выхаду другі. Наклад 16-палоснага выданьня — 5.500 асобнікаў. Зараз газэта будзе распаўсюджвацца без паслугаў Белсаюздруку, праз уласную сыстэму прыватных распаўсюднікаў і альтэрнатыўнай пошты.

Як ужо паведамляў БелаПАН, 25 красавіка Смаргонскі раённы суд фактычна спыніў выхад недзяржаўнай "Новай газеты Смаргоні". У гэты дзень суд прызнаў ранйшых выдаўцоў -- унітарнае прыватнае прадпрыемства "Фермэрская гаспадарка "Колос" — вінаватым у "парушэньні правілаў ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці” паводле арт. 154 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях. З выдаўца спагнаны штраф у памеры 20 базавых велічыняў (266 тыс. рублей), а таксама ўся сума прыбытку ад рэалізацыі газэты.

Нагадаем, што 26 лютага Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд спыніў дзейнасьць прадпрымальніка Рамуальда Улана, выдаўца "Новай газеты Смаргоні" і задаволіў зыск Смаргонскага райвыканкаму. Р.Улана абвінавацілі ў "неаднаразовым парушэньні заканадаўства» і падалі вынікі праверак трох інспэкцыяў – пажарнай, падаткавай і працоўнай. Тады ж новым выдаўцом газэты выступіла фермэрская гаспадарка "Колос".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: