Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР: рэжым падпісаўся ў слабасьці й баязьлівасьці 15:36, 29/05/2003
Рух ЗУБР выказвае салідарнасьць з журналісцкім калектывам, рэдакцыяй “Белорусской деловой газеты” і “БДГ. Для служебного пользования” ў сувязі з рашэньнем Міністэрства інфармацыі аб прыпыненьні выхаду гэтых выданьняў. “Расправа над “БДГ” – частка разьвязанай рэжымам Лукашэнкі кампаніі па вынішчэньні незалежнай прэсы, якая набыла характар ідэалягічнай зачысткі, -- гаворыцца ў заяве. -- Прагнілы наскрозь рэжым апошняга дыктатара Эўропы пазбавіўся падтрымкі насельніцтва, адчувае блізкасьць краху й непазьбежнасьць пераменаў. Закрываючы апошнія зь незалежных газэтаў, закрываючы “БДГ”, гэты рэжым падпісваецца ў слабасьці й баязьлівасьці”.
ЗУБР заклікае чыноўнікаў, якія вырашылі прыпыніць выпуск “БДГ” і “БДГ. Для служебного пользования” задумацца пра будучыню, не садзейнічаць у злачынствах бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі і неадкладна адмяніць сваё рашэньне. “Памятайце, за учыненыя сёньня злачынствы вельмі хутка давядзецца адказваць перад незалежным судом, беларускім грамадзтвам, гісторыяй, перад Богам. Улада несправядлівых недаўгавечная!”, -- заяўляе рух супраціву.