Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чацьвёртыя ўгодкі трагедыі на Нямізе
11:02, 30/05/2003, фотa IREX/Promedia

Чатыры гады таму ў гэты дзень у беларускай сталіцы пад адкрытым небам праводзілася забаўляльнае мерапрыемства, на якое сабраліся тысячы менчукоў і жыхароў іншых куткоў краіны, галоўным чынам, моладзь. Раптоўны лівень выклікаў сярод іх паніку. Яны кінуліся ў мэтро, утварылася ціскатня, у выніку якой загінулі 53 чалавека, каля 250 - пацярпелі. Сёньня сем’і загінулых зьбяруцца, каб ушанаваць памяць ахвяраў. А 9.30 адбудзецца памінальная літургія ў катэдральным саборы. Затым людзі пройдуць праз пераход, дзе загінулі іх блізкія, да мэмарыяльнай дошкі зь імёнамі загінулых. Вечарам а 18.00 у Палацы ветэранаў адбудзецца Вечар памяці. А 20.00 бацькі зноў прыйдуць у пераход на станцыю мэтро «Няміга», каб ушанаваць памяць сваіх дзяцей.

Трэба адзначыць, што ўлады адзначылі чацьвёртую гадавіну трагедыі тым, што пазбавілі сем’і загінулых на Нямізе ўсіх ільготаў. “Тры гады ў нас былі ільготы – бясплатны праезд на грамадзкім транспарце, бясплатныя мэдыкамэнты й камунальныя паслугі. Але сёлета нам усё адмянілі, спасылаючыся на пастанову прэзыдэнта. Ён скасаваў шматлікія ільготы, у тым ліку і нам. Зараз мы не трапляем у сьпісы ільготнікаў. У нас вельмі цяжкое становішча. Літаральна ва ўсім. І мы ў чарговы раз пераканаліся ў тым, як да нас ставяцца ўлады”, -- заявіла Наталя Навакоўская, старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар сацыяльнай дапамогі “Няміга-99”.

Акрамя таго, сваякі загінулых так і не дабіліся маральнай кампэнсацыі за загінулых дзяцей. Не ўдалося ім і прыцягнуць да адказнасьці віноўных, на іх думку, да сьмерці дзяцей, чыноўнікаў.

Нагадаем, што чатыры гады таму, 5 жніўня 1999 году, грамадзянская справа аб трагедыі на “Нямізе” была прыпыненая. Пракуратура краіны распачала тады крымінальную справу адносна міліцыянтаў, якія адказвалі 30 траўня 1999 году за парадак на сталічным сьвяце піва. Начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Віктара Русака й былога начальніка аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіла Кандраціна абвінавацілі ў нядбайным стаўленьні да службовых абавязкаў. Справа, якая цягнулася тры гады і разраслася да 30 тамоў, была спыненая 25 сакавіка 2002 году ў сувязі з сыходам тэрміну даўнасьці. Віноўных у страшнай трагедыі не назвалі.

Але бацькі загінулых дзяцей выказалі жаданьне працягваць грамадзянскі працэс. Бацькі запатрабавалі маральную кампэнсацыю за загінулых дзяцей. У зыскавым патрабаваньні вызначаны ейны памер -- 100 мільёнаў рублёў.

Бацькі падалі ў суд хадайніцтва з патрабаваньнем выслухаць у судзе ўсіх сьведак, якія праходзяць па крымінальнай справе. У прыватнасьці, тады яшчэ старшыні Менгарвыканкаму Ўладзімера Ярмошына, ягонага намесьніка Васіля Гурына, кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёну сталіцы Алега Папкова, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Віктара Русака й былога начальніка аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіла Кандраціна, а таксама супрацоўнікаў АМАПу і іншых. На суд выклікалі толькі Васіля Гурына. Праўда, і ён ні на адно з паседжаньняў не зьявіўся. Зь якой прычыны, судзьдзя высьвятляць ня стала.

Слуханьне справы цягнулася не адзін дзень. Шэсьць разоў істцам прыходзілася зьяўляцца на судовыя паседжаньні. 19 ліпеня 2002 году суд адмовіўся задаволіць патрабаваньні сваякоў дзяцей, загінулых на “Нямізе”.

Бацькі паспрабавалі абскардзіць рашэньне суда ў Менскім гарадзкім судзе. У касацыйнай скарзе яна прасілі адмяніць рашэньне Маскоўскага раённага суда сталіцы й прыцягнуць да адказнасьці Менгарвыканкам, упраўленьне ўнутраных справаў, кампанію “Клас-клюб”, завод “Аліварыя”, радыёстанцыю “Мір”, а таксама фізычных асобаў Кандраціна й Русака. На думку заяўнікоў, менавіта праз нядбайнае выкананьне службовых абавязкаў пералічаных асобаў у час піўнога сьвята 30 траўня 1999 году на станцыі мэтро “Няміга” загінулі 53 чалавека. Калегія Менскага гарадзкога суда не знайшла падставаў для перагляду справы й пакінула гэтае рашэньне без зьменаў.

Праз год пасьля трагедыі на Нямізе фірма “Магна” праводзіла аналягічнае мерапрыемства. А гарадзкія ўлады два гады вырашалі пытаньне аб ператварэньні ракавога месца ў мэмарыяльны комплекс. Бацькі прасілі, каб злашчасны выхад пераходу быў зачынены і каб натоўпы людзей не тапталі месца, дзе загінулі іх дзеці. Два гады сваякі дабіваліся, каб імёны загінулых былі ўвекавечаныя на мэмарыяльнай дошцы і каб побач з месцам трагедыі была ўстаноўленая капліца. Аднак на гэта гарадзкія ўлады не пагадзіліся. Адзінае, чаго ўдалося дабіцца, -- устляваньне мэмарыяльнай дошкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: