Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоля Лябедзьку выклікалі ў пракуратуру 11:05, 30/05/2003
У офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступіла запрашэньне да старшыні партыі Анатоля Лябедзькі зьявіцца ў рэспубліканскую пракуратуру а 10 гадзіне 30 траўня 2003 году “ў сувязі з узьніклай неабходнасьцю”. Як паведамляе прэс-служба АГП, больш канкрэтных адказаў на пытаньне аб тым, наколькі вострая неабходнасьць і ў чым яна заключаецца, старэйшы пракурор аддзелу (якога менавіта – з тэкста запрашэньня незразумела) сп.Новікаў С.Д. ня даў.