Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зноў «тройка» 16:32, 02/06/2003, Пётар МАРЦАЎ, генэральны дырэктар і выдавец «БДГ»
Я нават не жадаю казаць аб недарэчных папярэджаньнях, атрыманых газэтамі. Я нават не жадаю казаць пра лёс газэты – мы выйшлі і будзем выходзіць, і гэтым усё сказана. І гэта – не мая воля ці асьліная ўпартасьць амбіцыйнага выдаўца. Не. Гэта -- воля беларускага грамадзтва. Разумеце, яно мае нахабства жадаць атрымоўваць інфармацыю пра ўладу і пра сябе.
Чэскія СМІ паведамляюць пра скандал у рамках сьвяткаваньняў 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу. Чэскі прэзыдэнт Вацлаў Клаўс, які прыбыў у паўночную расейскую сталіцу ў ліку запрошаных на ўрачыстасьці кіраўнікоў вялікага шэрагу дзяржаваў, адмовіўся сядзець побач зь Аляксандрам Лукашэнкам. Ні расейскія, ні беларускія афіцыйныя асобы пакуль гэты інцыдэнт ніяк не камэнтуюць.
Амбасада ЗША ў Беларусі выказала глыбокую занепакоенасьць актамі вандалізму, учыненымі на мінулым тыдні ў некалькіх беларускіх гарадох, уключаючы й Менск. У прыватнасьці, 5 траўня невядомыя вандалы сур’ёзна пашкодзілі мэмарыяльную лаву ва ўрочашчы Курапаты. Гэтую лаву – дар народа Злучаных Штатаў народу Беларусі -- перадаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у час ягонага візыту ў Беларусь у 1994 годзе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закрыты ўказ, які можа абмежаваць колькасьць грамадзянаў, якія імкнуцца трапіць на прыём да “дэпутатаў”. У “парлямэнт” ягоны тэкст у адзіным асобніку паступіў толькі у сакратарыят сьпікера ніжняй палаты.
Свой першы візыт у далёкае замежжа міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў зрабіў на афрыканскі кантынэнт. Плянуецца, што 3-4 чэрвеня ён наведае Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку. Беларускі МЗС пакуль не сьпяшаецца анансаваць візыт, бо землятрусы ў гэтай краіне могуць зьмяніць ягоныя тэрміны.
У ноч з 29 на 30 траўня на высокім беразе Беразіны, у так званых Барысаўскіх Курапатах, невядомыя вандалы апаганілі месца памяці расстраляных у 1920-1930 гадах змагарах супраць бальшавіцкага рэжыму. Як паведаміў БелаПАН адзін зь лідэраў барысаўскай арганізацыі руху супраціву ЗУБР Леанід Навіцкі, вандалы выцягнулі закапаны ў гэтым мейсцы чатырохмэтровы бярозавы крыж, перавязаны бел-чырвона-белым сьцягам, і зьнесьлі ў невядомым кірунку.
Погляды многіх заходніх палітыкаў на беларускую апазыцыю – нерэалістычныя і адарваныя ад спэцыфічна беларускага палітычнага і гістарычнага кантэксту, – сказаў дырэктар Інстытуту за дэмакратыю ва Ўсходняй Эўропе сп. Эрык Чэнавэт пад час сустрэчы ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі дзяржаўных і няўрадавых арганізацый ЗША. Сп.Чэнавэт выклаў свой пагляд на разьвіцьцё апазыцыйнага дэмакратычнага руху ў Беларусі на падставе ягонай паездкі ў Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
Прадстаўнікі беларускай амэрыканскай дыяспары сустрэліся з дырэктарам аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі Дзярждэпартамэнту ЗША сп. Тапліным і супрацоўнікам гэтага аддзелу сп. Уегара. У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх спраў сп. Пайфэр. Гэта ўжо другая сустрэча беларускіх арганізацыяў у Дзярждэпартамэнце ЗША за апошнія чатыры месяцы.
Пасьля нефармальнага саміту прэзыдэнтаў СНД ў Піцеры “адбылася кароткая размова” Лукашэнкі з Пуціным. На гэтых абставінах акцэнтавала журналісцкую ўвагу прэс-сакратар беларускага кіраўніка Наталя Пяткевіч. Трэба меркаваць, што размова была ВЕЛЬМІ кароткай, бо ніякіх дэталяў пры гэтым не агучана.
Сёньня, 2 чээрвеня а 10.00 у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца разгляд справы аб ліквідацыі Рэспубліканскага Грамадзкага аб’яднаньня "Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз”, ініцыяванага Міністэрствам юстыцыі ў канцы красавіка. Фармальныя падставы: парушэньне парадку справаводзтва, правядзеньне адукацыйных сэмінараў і г.д. Маладзёжны сацыяльна-хрысьціянскі саюз чацьвёртая рэгіянальная грамадзкая арганізацыя, адносна якой ў апошні час ініцыяваная працэдура ліквідацыі.
Пачатак лета прынёс некалькі радасных для кожнага беларуса навінаў. За апошнія гады вельмі шмат нашых суайчыньнікаў знайшлі прытулак у розных дзяржавах Эўропы. Але беларуская дыяспара заставалася неарганізаванай. Гэта не дазваляла салідарна абараняць інтарэсы й законныя правы беларусаў Эўропы. І вось намеціўся паварот. У нядзелю, 1 чэрвеня, у жыцьці беларускай дыяспары старажытнага флямандзкага гораду Антвэрпэн адбылася важная падзея. У гэты дзень прайшла першая багаслужба зарэгістраванай грэка-каталіцкай супольнасьці ў Бэльгіі.
Прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук і старшыня рэспубліканскае рады Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч прымуць удзел у штогадовай 91-й канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэневе, якая адкрыецца 8 чэрвеня. Як паведаміў БелаПАН Ярашук, яны ня ўключаныя ў склад афіцыйнай беларускай дэлегацыі, у якую ўваходзяць кіраўнікі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і прадстаўнікі некаторых міністэрстваў. Паводле ягоных словаў, запрашэньне на канфэрэнцыю лідэрам БКДП і РЭП паступіла ад Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП).
У маскоўскім выдавецтве “Яуза” выйшла кніга “Нашествие” з падзагалоўкам “Неизвестная история известного президента”, прысьвечаная гісторыі жыцьця, прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ажыцьцяўленьню ім сваіх паўнамоцтваў. У кнізе дастаткова рэалістычна апісваецца асоба кіраўніка Беларусі, а таксама падрабязнасьці самых скандальных падзеяў – зьнікненьні палітычных апанэнтаў, гандаль зброяй, непрыгожыя бакі прыватнага жыцьця Лукашэнкі і ягонага атачэньня.
Кіраўніцтва аўтаканцэрну Volkswagen AG (ФРГ) высока оцэньвае вытворча-тэхнічныя магчымасьці заводу па зборцы легкавых аўтамабіляў "Юнісон", што ў мястэчку Абчак Менскага раёну.
Пры атрыманьні хабару ў 5 тысячаў даляраў ЗША супрацоўнікі Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй затрымалі дырэктара Гомельскага судабудаўнічага-сударамонтнага заводу.
Беларусь “трымае рэкорд па аб’ёмах адміністратыўнага рэгуляваньня прадпрымальніцтва”, што надзвычай блага ўплывае на рэальнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва і на міжнародны інвэстыцыйны імідж краіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве пасьля паседжаньня рады рэгіянальных аб’яднаньняў прадпрымальнікаў, заявіў прэзыдэнт Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа. Паводле яго, сытуацыя ў рэспубліцы з разьвіцьцём прадпрымальніцтва “вельмі складаная”.
Сэрыю мітынгаў пратэсту плянуюць правесьці ў надыходзячыя выходныя ветэраны мястэчка Дабея – цэнтральнага маёнтку калгасу “Іскра” Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Увесь травень яны патрабуюць правесьці капітальны рамонт шматкватэрных дамоў, у якіх, паводле іх словаў, немагчыма жыць, бо дахі дзіравыя, блёкавыя швы разыходзяцца. Дамы могуць рухнуць у любы момант. Шматлікія лісты ў абласныя і рэспубліканскія інстанцыі вяртаюцца да старшыні калгасу Юрыя Савіцкага, які на ўсе просьбы адказвае адназначна: “Грошай няма”.
Месцы пазбаўленьня волі, разьмешчаныя на тэрыторыі Віцебскай вобласьці, перапоўненыя на 5,8 адсоткі. Паводле дадзеных пракуратуры Віцебскай вобласьці, найбольш востра гэтая праблема стаіць у сьледчым ізалятары УУС, дзе на першае траўня сёлетнега году знаходзілася 1.276 чалавек, што пераўзыходзіць ліміт утрыманьня на 38 адсоткаў. Акрамя таго, у СІЗА ўтрымліваецца 112 чалавек, асуджаных да арышту.
Латвія зрабіла больш жорсткім кантроль за ўвозам у краіну харчовых грузаў. З 1 чэрвеня бягучага году пастановаю Кабінэту Міністраў Латвійскай Рэспублікі ўводзіцца забарона на ўвоз у рэспубліку харчовых тавараў праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты (КПП), якія не абсталяваныя электроннымі вагамі: на расейскім кірунку — Вацлайцэне, на эстонскім -- Віентулі, на літоўскім -- Субаце й Мэдумі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі, астатнія 23 КПП, якімі карыстаюцца аўтамабільныя перавозчыкі, будуць працаваць без якіх-небудзь абмежаваньняў.
АНАХАЙМ – «Могучим уткам» из Анахайма в конце концов удалось прервать «сухую» серию вратаря «Нью-Джерси Дэвилз» Мартина Бродера и, в результате, вернуть интригу в финальный розыгрыш Кубка Стенли.
Аляксандар Лукашэнка даў распараджэньне ўвесьці на прадпрыемствах краіны пасаду намесьніка кіраўніка па ідэалягічнай працы -- і ня толькі на дзяржаўных прадпрыемствах. Як паведамляе Расейская служба “Бі-Бі-Сі”, Міністэрства працы й сацыяльнай абароны выслала ў Зьвяз прадпрымальнікаў Беларусі інструкцыю аб службовых абавязках намесьніка кіраўніка па ідэалягічнай працы. Новая пасада ўжо занесеная ў агульнарэспубліканскі рэестар й кваліфікацыйны даведнік.
Новаабраны Менскі гарсавет на сваёй другой сэсіі прыняў інструкцыю, якая рэзка абмяжоўвае магчымасьці іншагародніх грамадзянаў працаўладкавацца ў сталіцы. Ранейшы парадак быў усталяваны ў пачатку 90-ых гадоў і дазваляў наймальнікам прымаць на працу любога супрацоўніка, які мае магчымасьць кожны дзень прыяжджаць на працу й вяртацца да сталага месца жыхарства.
Беларусь намерваецца заняць годную нішу на рынку гандлю электраэнэргіяй. Энэргетыкі рэспублікі выношваюць пляны за бліжэйшы час арганізаваць экспарт за мяжу дзесяці адсоткаў прадукцыі энэргетычнай галіны краіны. Для таго, каб гэтыя пляны сталі рэчаіснасьцю, Беларусь і Расея пачалі стварэньне аптовага рынку электраэнэргіі.
Нацыянальны банк Беларусі рыхтуецца да продажу дзяржаўных акцыяў у трох беларускіх банках: “ААТ “Белвнешэкономбанк”, ЗАТ “Банк міжнароднага гандлю і інвэстыцыяў” і ААТ “Банк “Поіск”.
Праваахоўчыя органы рэспублікі фіксуюць рост колькасьці беларускіх жанчынаў, якія выяжджаюць за мяжу для занятку прастытуцыяй. Паводле дадзеных праваахоўчых органаў, рэспубліка знаходзіцца далёка не на апошнім месцы ў сьпісе тых краінаў, зь якіх актыўна вывозяць людзей з мэтай прымусовай працы (у асноўным сэксуальнай эксплюатацыі).
Згодна сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных Менскім гарадзкім цэнтрам здароўя, 50 адсоткаў менскіх падлеткаў ад 15 да 19 гадоў ужо пасьпелі прывыкнуць да нікатыну. Усяго ў сталіцы гэтай заганнай звычцы падвяргаюцца каля 47 адсоткаў насельніцтва, паведамляе агенцтва “Минск-новости”.
З непрадбачнымі праблемамі сутыкнуліся сталічныя будаўнікі мэтро. Як перадае карэспандэнт ОНТ, складанасьці ўзьніклі пасьля правядзеньня дасьледаваньня грунту ў раёне будучага будаўніцтва ўчастку мэтро – ад станцыі “Інстытут культуры” да станцыі “Пятроўшчына”.