Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада Эўропы прыняла Дэклярацыю свабоды ў інтэрнэце 15:46, 02/06/2003, БДГ
З гэтага часу ўрады краінаў-чальцоў Рады Эўропы абавязаныя ўстрымацца ад цэнзуры інфармацыі ў Сеціве. У Дэклярацыі “Аб свабодзе кантакту ў інтэрнэце” Рада Эўропы заклікала ўсе краіны забясьпечыць доступ грамадзянаў да інтэрнэту й вызваліць правайдэраў ад адказнасьці за інфармацыю, перададзеную праз іх сэрвэр.
Дакумэнт прапануе сем асноўных прынцыпаў, якія гарантуюць права на свабоду інфармацыі згодна артыкулу 10 Эўрапейскай Канвэнцыі па правох чалавека. Дэклярацыя прадпісвае: не накладаць абмежаваньні на зьмест інфармацыі ў інтэрнэце; ухваляць самарэгуляцыю зьместу інфармацыі ў інтэрнэце; устрымлівацца ад выкарыстаньня блякіровак і фільтраў, якія перашкаджаюць доступу да інфармацыі, акрамя фільтраў, што не дапускаюць да інфармацыі ўразьлівыя групы, напрыклад, дзяцей да некаторых інтэрнэт-сайтаў; устрымлівацца ад выкарыстаньня рэгістрацыйных схемаў, якія абмяжоўваюць аказаньне паслугаў праз інтэрнэт; пазбавіцца ад перашкодаў у доступе да Сеціва ці стварэньне й функцыянаваньне інтэрнэт-сайтаў для асобных слаёў грамадзтва; не забавязоўваць правайдэраў праводзіць маніторынг усёй інфармацыі, якая праходзіць праз іх сэрвэр; гарантаваць права на ананімнасьць. Сярод краінаў Рады Эўропы, што падпісалі дэклярацыю, -- Расея, Украіна, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова. Беларусь у Раду Эўропы не ўваходзіць.