Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь намерваецца заняцца экспартам электраэнэргіі 10:54, 02/06/2003
Беларусь намерваецца заняць годную нішу на рынку гандлю электраэнэргіяй. Энэргетыкі рэспублікі выношваюць пляны за бліжэйшы час арганізаваць экспарт за мяжу дзесяці адсоткаў прадукцыі энэргетычнай галіны краіны. Для таго, каб гэтыя пляны сталі рэчаіснасьцю, Беларусь і Расея пачалі стварэньне аптовага рынку электраэнэргіі.
Як перадае карэспандэнт ОНТ, на дадзены час Беларусь прадае электраэнэргію толькі ў Польшчу. Пры гэтым экспартныя магчымасьці рэспублікі абмежаваныя параўнальна невялікай працягласьцю лініяў электраперадачаў. Выхад з дадзенай сытуацыі беларускія энэргетыкі бачаць у паглыбленьні каапэрацыі з расейскімі калегамі ў рамках так званага аптовага рынку электраэнэргіі. У склад адзінай працоўнай групы, паседжаньне якой адбылося ў Маскве, увайшлі прадстаўнікі канцэрну Белэнэрга і РАТ ЭЗ Расеі.
Адмыслоўцы перакананыя, што ў выніку стварэньня дадзенага рынку Беларусь можа прыцягнуць у эканоміку рэспублікі істотныя для эканомікі краіны замежныя інвэстыцыі й павялічыць колькасьць экспартуемай энэргіі. Агаворваецца, што прадаўцы й пакупнікі будуць захоўваць агульныя правілы гандлю. Каардынуе працу па стварэньні аптовага рынку электраэнэргіі Мінэнэрга Расеі. На дадзены час праца знаходзіцца на стадыі прапрацоўкі дакумэнтаў. У хуткім часе беларускаму боку трэба акцыянаваць прадпрыемствы паліўна-энэргетычнага комплексу. А таксама забясьпечыць свабодны доступ да сецяў вытворцаў і буйных спажыўцоў электраэнэргіі. Прадстаўнікі беларускага боку лічаць, што праца зойме каля трох гадоў.