Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія зрабіла больш жорсткім кантроль за ўвозам харчовых грузаў 13:25, 02/06/2003
Латвія зрабіла больш жорсткім кантроль за ўвозам у краіну харчовых грузаў. З 1 чэрвеня бягучага году пастановаю Кабінэту Міністраў Латвійскай Рэспублікі ўводзіцца забарона на ўвоз у рэспубліку харчовых тавараў праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты (КПП), якія не абсталяваныя электроннымі вагамі: на расейскім кірунку — Вацлайцэне, на эстонскім -- Віентулі, на літоўскім -- Субаце й Мэдумі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі, астатнія 23 КПП, якімі карыстаюцца аўтамабільныя перавозчыкі, будуць працаваць без якіх-небудзь абмежаваньняў.
Акрамя таго, у Латвіі вядзецца праца па ўдасканаленьні кантролю за харчовымі грузамі праз партовыя й чыгуначныя КПП. Латвійскай мытні й Харчова-вэтырынарнай службе загадана ўзмацніць рэжым кантролю за імпартуемымі харчамі.