Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скандальная кніга пра Лукашэнку
10:41, 02/06/2003

У маскоўскім выдавецтве “Яуза” выйшла кніга “Нашествие” з падзагалоўкам “Неизвестная история известного президента”, прысьвечаная гісторыі жыцьця, прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ажыцьцяўленьню ім сваіх паўнамоцтваў. У кнізе дастаткова рэалістычна апісваецца асоба кіраўніка Беларусі, а таксама падрабязнасьці самых скандальных падзеяў – зьнікненьні палітычных апанэнтаў, гандаль зброяй, непрыгожыя бакі прыватнага жыцьця Лукашэнкі і ягонага атачэньня.

У кнізе “Нашествие” больш за 200 старонак, яна выйшла дастаткова вялікім накладам -- 5000 асобнікаў, аўтар – Уладзімер Мацікевіч. Выдавец паведамляе, што прозьвішча аўтара зьмененае, і што зараз ён жыве за мяжой. Хто гэта такі, адгадаць цяжка. Дэталі беларускага жыцьця ён ведае дастаткова дакладна, хаця і не пазьбегнуў некаторых фактычных памылак у асьвятленьні агульнавядомых падзеяў. Жанр кнігі вызначаны як дакумэнтальна-мастацкая аповесьць, выдавец запэўнівае чытачоў, што ўсе зьвесткі дакладныя, заснаваныя на сьведчаньнях і дакумэнтах. Як вынікае з прадмовы, аўтар “апісвае сацыяльны, палітычны, псыхалягічны фэнамэн асобы Лукашэнкі, асобы, якая няўмольна рушыць да катастрофы”, механізмы дзеяньняў ягонай каманды.

У анатацыі да кнігі адзначаецца, што некалькі гадоў сьледчыя КДБ Беларусі таемна зьбіралі матэрыялы пра жыцьцё й дзейнасьць А.Лукашэнкі, і, рызыкуючы жыцьцём, схавалі дакумэнты аб яго таемных апэрацыях.

Мы не бярэмся меркаваць аб дакладнасьці гэтага твора, а таксама не крытыкуем яго мастація перавагі. Ацаніце самі - http://www.belarusian.com/luka/invasion.htm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: