Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэкордны ціск на прадпрымальнікаў 15:55, 02/06/2003, Интерфакс
Беларусь “трымае рэкорд па аб’ёмах адміністратыўнага рэгуляваньня прадпрымальніцтва”, што надзвычай блага ўплывае на рэальнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва і на міжнародны інвэстыцыйны імідж краіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве пасьля паседжаньня рады рэгіянальных аб’яднаньняў прадпрымальнікаў, заявіў прэзыдэнт Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа. Паводле яго, сытуацыя ў рэспубліцы з разьвіцьцём прадпрымальніцтва “вельмі складаная”.
А.Патупа лічыць, што трэба “накласьці жорсткую забарону на ўсе формы зваротнага дзеяньня любога закону, а таксама прыпыніць любыя несудовыя канфіскацыі ўласнасьці”. “Трэба браць пад жорсткі кантроль правапрымяненьне, бо яно дамінуе над законаўтварэньнем”, - сказаў ён. “Як мага болей законаў павінны быць прамога дзеяньня, каб чыноўнікі не маглі мець магчымасьці тлумачыць законы па сваім гледжаньні”, - адзначыў прэзыдэнт Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў.
А.Патупа паведаміў, што ўдзельнікі паседжаньня абмеркавалі праект адкрытага звароту да рэспубліканскіх органаў кіраваньня па праблемах індывідуальных прадпрымальнікаў і ўнесьлі прапановы па спрашчэньні заканадаўства ў сфэры матэрыяльнага забесьпячэньня прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Як праінфармавала каардынатар праекту Міжнароднай фінансавай карпарацыі па Магілёўскай вобласьці Тацяна Баранава, на паседжаньні таксама абмяркоўваліся практычныя праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, у тым ліку новы праект правілаў гандлю на рынках.
Паводле яе, асаблівая ўвага надзялялася пытаньням прававога забесьпячэньня разьвіцьця дробнага й сярэдняга бізнэсу, апошнім зьменам у заканадаўстве, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасьць.
Акрамя таго, у час паседжаньня абмяркоўваліся практычныя аспэкты матэрыяльнага забесьпячэньня прадпрымальніцкай дзейнасьці. У прыватнасьці, вывад памяшканьняў з жылога фонду, адвод зямельных участкаў, арэнда і продаж памяшканьняў, а таксама мясцовыя падаткі й зборы, удакладніла Т.Баранава.