Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны дырэктар Гомельскага судабудаўнічага заводу 15:58, 02/06/2003
Пры атрыманьні хабару ў 5 тысячаў даляраў ЗША супрацоўнікі Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй затрымалі дырэктара Гомельскага судабудаўнічага-сударамонтнага заводу.
Як адзначаецца ў распаўсюджаным звароце, кіраўнік прадпрыемства абвінавачваецца ў лябіраваньні інтарэсаў расейскай фірмы ў набыцьці аднаго з цэхаў заводу па заніжаных коштах.
Супраць яго распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі “атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры”. Згодна дзейнаму заканадаўству, за гэтае злачынства прадугледжана пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.