Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская дыяспара заклікае ЗША заняць жорсткую пазыцыю
12:16, 02/06/2003, Радыё Свабода

Прадстаўнікі беларускай амэрыканскай дыяспары сустрэліся з дырэктарам аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі Дзярждэпартамэнту ЗША сп. Тапліным і супрацоўнікам гэтага аддзелу сп. Уегара. У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх спраў сп. Пайфэр. Гэта ўжо другая сустрэча беларускіх арганізацыяў у Дзярждэпартамэнце ЗША за апошнія чатыры месяцы.

Гэтым разам беларуская дыяспара мела за мэту парэкамэндаваць напрамкі канкрэтнай падтрымкі дэмакратычных інстытуцый у Беларусі перад будучымі парлямэнцкімі і прэзыдэнцкімі выбарамі. Прадстаўнікі беларускіх арганізацый таксама заклікалі Дзярждэп узяць жорсткую пазыцыю непрызнаньня магчымага рэфэрэндуму, які б дазволіў страту Беларусьсю незалежнасьці і працяг прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі.

Беларускія прадстаўнікі выказаліся за павелічэньне падтрымкі незалежным мас-мэдыям. Супрацоўнікам Дзярждэпартамэнту быў перададзены сьпіс арганізацый і ініцыятыў, якія, на думку беларускай дыяспары, вартыя большай увагі і дапамогі за сваю пасьлядоўную прадэмакратычную нацыянальную пазыцыю і арыентацыю на лібэральныя каштоўнасьці Захаду.

Яшчэ адным важным аспэктам сустрэчы было абмеркаваньне цяперашніх і будучых падыходаў ЗША да сытуацыі ў Беларусі. Ранейшая палітыка пакрокавых зьмен ня мела асаблівага посьпеху, як прызнаў спадар Пайфэр. Эканамічныя рэформы не пасунуліся, а дэмакратычныя адкаціліся назад. Таму ЗША зараз паспрабуюць паўплываць на сытуацыю ня толькі праз ранейшыя дыпляматычныя і палітычныя мэханізмы, але і праз непасрэдных суседзяў Беларусі. Аднак уплыў на рэжым праз афіцыйную Расею быў скрытыкаваны прадстаўнікамі дыяспары як палітычна і псыхалягічна шкодны.

У цэлым удзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што сытуацыя ў Беларусі можа зьмяніцца праз выбарчы працэс, у выніку росту і сталеньня грамадзянскай супольнасьці і палітычных апазыцыйных сіл. Таму асноўная дапамога ЗША будзе менавіта ў гэтым кірунку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: