Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасада ЗША занепакоеная актамі вандалізму ў Беларусі
16:07, 02/06/2003

Амбасада ЗША ў Беларусі выказала глыбокую занепакоенасьць актамі вандалізму, учыненымі на мінулым тыдні ў некалькіх беларускіх гарадох, уключаючы й Менск. У прыватнасьці, 5 траўня невядомыя вандалы сур’ёзна пашкодзілі мэмарыяльную лаву ва ўрочашчы Курапаты. Гэтую лаву – дар народа Злучаных Штатаў народу Беларусі -- перадаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у час ягонага візыту ў Беларусь у 1994 годзе.

У заяве амбасады, распаўсюджанай 30 траўня, адзначаецца, што гэта ўжо другі выпадак пашкоджаньня лавы вандаламі. Амбасада ЗША паведаміла ўраду Беларусі, што калі бясьпека гэтай лавы ня можа быць забясьпечаная, то “амбасада гатовая прадаставіць для яе належнае месца на сваёй тэрыторыі, да таго часу, пакуль яе захаванасьць ня будзе забясьпечаная на яе законным месцы ў Курапатах”.

Акрамя таго, амбасада выказала занепакоенасьць актам вандалізму на мэмарыяле ахвярам Халякосту “Яма” ў Менску.

Амбасада ЗША заклікала беларускі ўрад расьследаваць акты вандалізму і “прыняць неабходныя меры па абароне гэтых і іншых месцаў гістарычнага й рэлігійнага значэньня”, перадае БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: