Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эрык Чэнавэт: погляды на беларускую апазыцыю – нерэалістычныя
12:17, 02/06/2003, Радыё Свабода

Погляды многіх заходніх палітыкаў на беларускую апазыцыю – нерэалістычныя і адарваныя ад спэцыфічна беларускага палітычнага і гістарычнага кантэксту, – сказаў дырэктар Інстытуту за дэмакратыю ва Ўсходняй Эўропе сп. Эрык Чэнавэт пад час сустрэчы ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі дзяржаўных і няўрадавых арганізацый ЗША. Сп.Чэнавэт выклаў свой пагляд на разьвіцьцё апазыцыйнага дэмакратычнага руху ў Беларусі на падставе ягонай паездкі ў Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.

Паколькі на Захадзе беларускую сытуацыю прыроўнівалі да сытуацыі ў Сэрбіі пад Мілошавічам, сп. Чэнавэт запрасіў Мільенка Дэрэта, дырэктара Сэрбскай грамадзянскай ініцыятывы, суправаджаць яго ў паездцы па Беларусі. Абодва яны наведалі Менск, Горадню, Барысаў і Жодзіна ды сустрэліся з актывістамі прадэмакратычнага руху і незалежнымі мас-мэдыямі.

На думку сп. Чэнавэта, беларускі прадэмакратычны палітычны рух і грамадзянская супольнасьць больш уражваюць, чым у свой час дэмакратычны рух Чэхіі. Ён прывёў у прыклад інтэрвію з Вацлавам Гавэлам, узятае перад развалам сацыялістычнага блёку. Гавэл сказаў тады, што зьмены ў Чэхіі немагчымыя і што людзі не мяняюцца. У Беларусі, паводле Чэнавэта, грамадзянская супольнасьць і маладзёжны рух моцна разьвітыя. Але сытуацыя ў цэлым мае сваю спэцыфіку, якая розьніць Беларусь ад, прыкладам, Сэрбіі. Яна палягае ў геаграфічным становішчы, нацыянальнай гісторыі, адсутнасьці адзінства сярод апазыцыі, і, што найбольш важна, ролі “старэйшага брата”. Захад паспрабаваў у Беларусі сэрбскі сцэнар аб’яднаньня апазыцыі і вылучэньня адзінага кандыдата. Але няўдача адзінага кандыдата на выбарах была патрактаваная як слабасьць апазыцыі. Адпаведна, падтрымка Захадам беларускіх дэмакратычных сіл і незалежных мас-мэдыяў істотна зьменшылася пасьля лета 2001 году.

На думку спадара Чэнавэта, рэакцыя Захаду мусіла быць якраз адваротнай, калі б да апазыцыі не падыходзілі зь меркамі іншых краін. Адной з памылак Захаду сп.Чэнавэт бачыць спробу аб’яднаць у апазыцыю палярныя сілы рознай вагі, ад беларускіх прадэмакратычных да прарасейскіх камуністычных партый. Змушанае вылучэньне кандыдата, непапулярнага сярод бальшыні актыўных партый, разам зь іншым і прывяло да паразы ў выбарах.

Аднак нават гэткі вынік выбараў спадар Чэнавэт ня лічыць марным. Мабілізацыйная кампанія 2001 году аб’яднала многія сілы і спрычынілася да пашырэньня грамадзянскай супольнасьці. Рэакцыяй на гэта мусіла б быць яшчэ большая падтрымка недзяржаўных ды апазыцыйных арганізацый, як гэта сталася ў Сэрбіі пасьля няўдачы пратэстаў 1997 году, а не адварочваньне ад іх. Таксама беспэрспэктыўнай і шкоднай лічыць Чэнавэт спробу ЗША паўплываць на рэжым Лукашэнкі праз Расею.

На заканчэньне спадар Чэнавэт выказаў думку, што падыход ЗША і Эўропы мусіць быць такі, які б павялічыў падтрымку грамадзянскай супольнасьці і прэсы, а рэжым Лукашэнкі надалей трымаў у палітычнай і дыпляматычнай ізаляцыі. Даўгажыцьце рэжыму, сказаў ён, ня мусіць быць узнагароджанае легітымізацыяй яго.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: