Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка ўвёў пасаду зампалітаў на ўсіх прадпрыемствах
11:07, 02/06/2003, фотa IREX/Promedia

Аляксандар Лукашэнка даў распараджэньне ўвесьці на прадпрыемствах краіны пасаду намесьніка кіраўніка па ідэалягічнай працы -- і ня толькі на дзяржаўных прадпрыемствах. Як паведамляе Расейская служба “Бі-Бі-Сі”, Міністэрства працы й сацыяльнай абароны выслала ў Зьвяз прадпрымальнікаў Беларусі інструкцыю аб службовых абавязках намесьніка кіраўніка па ідэалягічнай працы. Новая пасада ўжо занесеная ў агульнарэспубліканскі рэестар й кваліфікацыйны даведнік.

Прафэсар Аляксандар Патупа, прэзыдэнт беларускага Зьвязу прадпрымальнікаў, заявіў журналістам, што ня можа праігнараваць гэтыя ўказаньні: “Мы фактычна маем магчымасьць паслаць за сьвет і не займацца... гэтай лухтой. Але тым не менш праз гэта нас могуць нейкім чынам зьгарнуць. Гэта вельмі лёкка зараз робіцца”.

“Проста ідзе масавы ідыятызм, прыступ таго, каб пакінуць краіну ў сьмешнае становішча. Ну дзе можна патлумачыць у цывілізаваным сьвеце, што ў розных арганізацыях – гэта маюцца на ўвазе і вытворчыя фірмы, гэтае пытаньне ня толькі ў грамадзкіх арганізацыях -- уводзяцца зампаліты”, - абураўся Патупа.

Згодна інструкцыі Мінпрацы, ад сучаснага зампаліта патрабуецца слушна тлумачыць унутраную й замежную палітыку дзяржавы, аб’ядноўваць работнікаў і выхоўваць у іх пачуцьцё патрыятызму й адказнасьць за лёс краіны. Ён павінен даваць справаздачу кіраўніцтву аб сацыяльна-псыхалягічным клімаце ў калектыве, кантраляваць працу мясцовага радыёвузла, рознага кшталту друку. У інструкцыі не забылі нават пра электроннае табло.

І калі апазыцыя сьцьвярджае, што такім чынам улада робіць больш жорсткім кантроль за грамадзкай дзейнасьцю й сьвядомасьцю напярэдадні магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі, то сам беларускі лідэр намерваецца вырашыць задачу плянэтарнага маштабу, паведамляе Расейская служба “Бі-бі-Сі”. Лукашэнка папікнуў Маскву ў тым, што яна нават не ўсьведамляе неабходнасьці ідэалягічнага выбару і аб’явіў: “Временем, судьбой, ситуацией Беларусь выдвинулась на великую роль духовного лидера восточно-европейской цивилизации”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: