Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР будзе ахоўваць памятныя месцы
13:27, 02/06/2003

У ноч з 29 на 30 траўня на высокім беразе Беразіны, у так званых Барысаўскіх Курапатах, невядомыя вандалы апаганілі месца памяці расстраляных у 1920-1930 гадах змагарах супраць бальшавіцкага рэжыму. Як паведаміў БелаПАН адзін зь лідэраў барысаўскай арганізацыі руху супраціву ЗУБР Леанід Навіцкі, вандалы выцягнулі закапаны ў гэтым мейсцы чатырохмэтровы бярозавы крыж, перавязаны бел-чырвона-белым сьцягам, і зьнесьлі ў невядомым кірунку.

На беразе Беразіны былі расстраляныя навабранцы, якія адмовіліся ісьці ваяваць на польскі фронт; партызаны з антысавецкага атраду ратмістра Юркі Моніча, якія засталіся вернымі Беларускай Народнай Рэспубліцы; жыхары гораду, якія ўзбунтаваліся супраць зьмяншэньня харчовых пайкоў.

Першы такі крыж быў усталяваны прадстаўнікамі ЗУБРа 2 лістапада 2001 году, калі грамадзкасьць даведалася пра падзеі, што адбываліся ў Барысаве, суседніх Крупках і на прылягаючых да гэтых населеных пунктаў тэрыторыях. З таго часу, адзначыў Л.Навіцкі, гэтыя жалобныя сымбалі валілі долу, секлі, размаўлёўвалі свастыкай й зоркамі, ірвалі бел-чырвона-белую стужку, аднак скралі крыж упершыню. Паводле Л.Навіцкага, крыж будзе адноўлены, а каля яго пачнецца дзяжурства брыгадаў руху ЗУБР.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: