Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За другі Чарнобыль хто заплоціць? 11:03, 03/06/2003, Вольга Шастакова, «Комсомольская правда в Беларуси», фотa IREX/Promedia
Толькі што ў Кіеве завяршылася Пятая пан-канфэрэнцыя “Навакольнае асяродзьдзе для Эўропы”. У ёй удзельнічалі міністры аховы прыроды й навакольнага асяродзьдзя з большасьці краінаў Эўропы, у тым ліку і зь Беларусі. Мы не падпісалі некаторыя пратаколы аб узаемадзеяньні ў сфэры экалёгіі, падтрыманыя іншымі краінамі. Чаму?
Галоўнай прычынаю называюць недахоп грошай. Хаця некаторыя канвэнцыі грашовых унёскаў не прадугледжваюць, па астатніх трэба плаціць ад 2-3 тысячаў даляраў у год. Пры гэтым нашая пазыка па ўнёсках ужо склала больш за 2 млн. даляраў. З іншага боку, згубіць мы рызыкуем ня меней. Напрыклад, Пратакол аб грамадзянскай адказнасьці й кампэнсацыі за ўрон, нанесены ўзьдзеяньнем трансмежавых прамысловых аварыяў (ён адносіцца да Хэльсынскай канвэнцыі й Канвэнцыі па трансмежавых аварыях і ў нас пакуль ня дзейнічае) гарантуе, што экалягічная катастрофа за мяжой, якая закранула і нас, будзе аплочаная віноўнікам. Іншымі словамі, калі б паўтарылася аварыя на ЧАЭС, Украіна заплаціла б вялізную кампэнсацыю.
Акрамя матэрыяльных, ёсьць і палітычныя прычыны. Напрыклад, паводле Канвэнцыі аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансмежавым кантэксьце, калі мы пачнем “падазронае” з экалягічнага пункту погляду будаўніцтва непадалёку ад мяжы, то павінны папярэдзіць пра гэта і пракансультавацца з суседзямі, распавесьці пра склад і аб’ём выкідаў і гэтак далей. У выніку іншая дзяржава даведаецца аб прадпрыемстве амаль усё. А калі будучая вытворчасьць зьвязаная з абаронкай? Беларусь, у адрозненьне, напрыклад, ад Польшчы, у НАТО не ўваходзіць. У выніку гэтая Канвэнцыя, падпісаная яшчэ ў 1991 годзе, так і не набрала моц.
Кіёцкі пратакол мы не падпісалі па “тэхнічных прычынах”. У ім гаворыцца аб зьмяншэньні выкідаў газу, які ўтварае парніковы эфэкт, і базавым вырашылі лічыць 1990 год. У нашай краіне выкіды пачалі падлічваць толькі з 2002 году -- Усясьветны банк даў грошай.