Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША выступілі ў абарону свабоды слова ў Беларусі
10:50, 03/06/2003

“ЗША заклікаюць беларускія ўлады неадкладна дазволіць выхад “Белорусской деловой газеты” і штомесячнага выданьня “БДГ. Для служебного пользования”, а таксама спыніць ціск на беларускія СМІ”. Такую заяву зрабіў намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер, паведамляе прэсавая служба амэрыканскае амбасады ў Менску.

Нагадаем, што 29 траўня выхад гэтых дзьвюх газэтаў быў прыпынены на тры месяцы ў адпаведнасьці з загадам міністра інфармацыі Беларусі Міхаіла Падгайнага. Падставаю для загаду сталі чатыры папярэджаньні, вынесеныя выданьням раней, у прыватнасьці, за матэрыял, які, на думку чыноўнікаў міністэрства, “ня толькі ўводзіць у зман грамадзянаў Беларусі, але ганьбіць гонар й годнасьць прэзыдэнта Беларусі”.

ЗША шкадуюць з нагоды нядаўніх дзеяньняў уладаў у Менску, “накіраваных на ціск незалежных СМІ ў Беларусі”, адзначыў Ф.Рыкер. Паводле яго, дадзенае рашэньне ўладаў “стала яшчэ адным крокам у кампаніі, мэта якога – прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ”. Акрамя таго, намесьнік прэс-сакратара адзначыў, што паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў Міністэрства інфармацыі прыгразіла прыпыніць дзейнасьць яшчэ чатырох газэт, якія належаць прыватным уладальнікам.

“Дзеяньні беларускага ўраду супярэчаць заявам Аляксандра Лукашэнкі аб жаданьні палепшыць зносіны з ЗША і Эўразьвязам, -- падкрэсьліў Ф.Рыкер. -- Свабода прэсы зьяўляецца асноўным кампанэнтам дэмакратычнай супольнасьці. Цяглае абмежаваньне ўрадам Беларусі асноўных свабодаў уступае ў супярэчнасьць зь міжнародна прызнанымі дэмакратычнымі стандартамі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: