Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША перакідваюць войскі да мяжы з Расеяй
14:28, 03/06/2003

Злучаныя Штаты намерваюцца ажыцьцявіць самую маштабную з часоў Другой усясьветнай вайны перадыслякацыю сваіх войскаў за межамі краіны, паведамляе MSNBC.

Паводле дадзеных тэлекампаніі, на дадзены час адміністрацыя прэзыдэнта ЗША й вайскоўцы актыўна выношваюць пляны па скарачэньні амэрыканскага вайсковага кантынгенту, разьмешчанага ў Нямеччыне (зараз - 70 тыс. чалавек), Паўднёвай Карэі (38 тыс.) і на японскай выспе Акінава (30 тыс.). “Ніводнае з гэтых месцаў не зьяўляецца ідэальным для задачаў амэрыканскіх узброеных сілаў", -- заявіў тэлекампаніі ваенны чыноўнік на ўмовах ананімнасьці.

Замест гэтага, амэрыканскія жаўнеры будуць перакінутыя на базы ва Ўсходняй Эўропе -- у Польшчы, Румыніі і Баўгарыі. А дальнеўсходні амэрыканскі кантынгент плянуецца перамясьціць на паўднёвы ўсход Азіі. Пры гэтым замежны кантынгент будзе скарочаны вельмі нязначна, назад у ЗША вернуцца вельмі нямногія жаўнеры.

Акрамя гэтага, вывучаюцца магчымасьці стварэньня новых базаў на поўначы Аўстраліі на Філіпінах і нават у Вьетнаме.

Афіцыйныя асобы Пентагону адзначылі, што мэта гэтай перадыслякацыі -- узмацніць амэрыканскую ваенную прысутнасьць у Паўднёва-Усходняй Азіі з улікам таго, што ісьлямскі тэрарызм і Кітай будуць прадстаўляць доўгачасовую праблему для ЗША.

Тэлекампанія адзначае, што такія значныя перамены, безумоўна, прыцягнуць увагу эўрапейскіх і азіяцкіх лідэраў і акажуць істотны ўплыў на дыпляматычныя зносіны адміністрацыі Буша з многімі краінамі.

Афіцыйна ваенныя прадстаўнікі ўладаў да апошняга часу адмаўлялі наяўнасьць канкрэтных плянаў па перадыслякацыі якіх-небудзь амэрыканскіх частак за мяжой з адной краіны ў іншую. Толькі ў пятніцу намесьнік сакратара дзяржбясьпекі Пол Вулфолц, знаходзячыся зь візытам у Сінгапуры, паведаміў, што “мы знаходзімся ў працэсе прапрацоўкі фундамэнтальных поглядаў на ваенную прысутнасьць па ўсім сьвеце, уключаючы Злучаныя Штаты”. “Мы сутыкаемся з цалкам іншымі пагрозамі, чым калі-небудзь у гісторыі”, - патлумачыў ён.

Што тычыцца перасоўваньня ў Эўропе, то паводле некаторых дадзеных, іх выношвала яшчэ адміністрацыя Клінтана. Паводле цяперашніх напрацовак кантынгент плянуецца перамясьціць зь Нямеччыны ў Польшчу, Румынію і Баўгарыю. Усе тры краіны ўваходзілі ў склад антыірацкай кааліцыі пад пачаткам ЗША. Паводле тэлекампаніі, перадыслякацыя будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першымі перамесьцяцца наземныя сілы й некаторыя часткі ВПА, за імі – шпіталі, часткі падтрымкі й танкавыя злучэньні, якія менш мабільныя. Адзін з чыноўнікаў паведаміў, што, верагодна, у Нямечычне, нягледзячы на радыкальнае скарачэньне кантынгенту, па-ранейшаму будзе працаваць база ВПС Ramstein.

Усе гэтыя тры краіны ўжо выказалі патэнцыйную згоду на разьмяшчэньне амэрыканскіх узброеных сілаў на сваёй тэрыторыі. А ў красавіку, нагадвае тэлекампанія, Пентагон аб’явіў пра продаж зьнішчальнікаў F-16 у Польшчу па дэмпінгавым кошце, што зьяўляецца дадатковым сьведчаньнем актыўнага наладжваньня кантактаў паміж ваеннымі й палітыкамі дзьвюх краінаў. Аэрапорты ў Баўгарыі й Румыніі ўжо выкарыстоўваюцца амэрыканскімі вайскоўцамі для забесьпячэньня войскаў, якія знаходзяцца ў Іраку і ў Аўганістане. Краіны, якія, як чакаецца, стануць сябрамі НАТО ў 2004 годзе, запрасілі ЗША ўсталяваць сталыя ваеныя базы на сваёй тэрыторыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: