Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Швэдзкі ПЭН-цэнтар распаўсюдзіў заяву для прэсы, у якой выказваецца глыбокая закляпочанасьць разьвіцьцём падзеяў у Беларусі. У заяве, падпісанай старшынём швэдзкага ПЭН-цэнтра Лільянай Дзюфгран і ўправаю ПЭН-цэнтра, апісваецца сытуацыя зь "Белорусской Деловой Газетой", а таксама канфлікт беларускіх уладаў з газэтай "Известия" і яе ўласным карэспандэнтам Аленай Данэйка.
Заяўка на правядзеньне ў цэнтры Менску пікетаў у абарону Беларускага ліцэю пададзеная ў адпаведныя органы. Плянуецца, што акцыі пройдуць з 19 па 27 чэрвеня або ў Міхайлаўскім скверы, або па адрасу вуліца Савецкая,9 з 16 да 18.30. У пятніцу на сходзе будзе вызначаны склад пікетоўцаў і дзеяньні ліцэістаў ў час гэтых акцыяў.
Калі ЗША прымуць рашэньне аб перадыслякацыі ваенных сілаў да межаў Беларусі, у прыватнасьці, у Польшчу, то беларускі бок будзе вымушаны рэагаваць адэкватна. Пра гэта ў сераду, пры наведваньні вайсковай часткі, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Дэмакратычны блок “Свабодная Беларусь” быў створаны ў Мінску сёння, 4 чэрвеня 2003 года. Сваёй галоўнай мэтай “Свабодная Беларусь” ставіць прыход дэмакратычных сіл да кіравання краінай.
У афіцыйным беларускім друку зьявіліся артыкулы, у якіх са спасылкай на МЗС Беларусі паведамляеццца пра выкрыцьцё АБСЭ фактычных памылак у паведамленьнях Радыё Свабода, што датычацца гандлю зброяй зь Іракам. Супрацоўніцтва Беларусі з рэжымам Садама Хусэйна даўно ў фокусе ўвагі замежнага і незалежнага беларускага друку. Афіцыйныя СМІ гэтую тэму не краналі. І цяпер гаворка ідзе не пра ўмовы паставак зброі, лёс атрыманых ці не атрыманых грошай ці пра законнасьць такіх апэрацыяў, а пра публікацыі, прысьвечаныя Радыё Свабода, дакладней – факсу, які быў знойдзены карэспандэнтам “Свабоды” Ронам Сынавіцам у Багдадзе і зьвязанай зь ім рэакцыяй АБСЭ ў інтэрпрэтацыі беларускага Міністэрства замежных справаў.
Першы нумар “БДГ” з назвай “Салідарнасьць” не трапіў у аўторак да падпісчыкаў праз пошту і пункты продажу “Белсаюздруку” - яго можна было набыць толькі ў прыватных распаўсюднікаў. Гэты нумар “Салідарнасьці” абяцаюць прадаваць у шапіках у сераду, але тады ўжо выйдзе новы нумар – з назвай “Эхо”. У пятніцу выйдзе “Belarus Today” і “БДГ”. Святлана Калінкіна паведаміла, што так будзе працягвацца да таго часу, пакуль ня вырашыцца канфлікт газэты зь Міністэрствам інфармацыі.
У Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа працягваецца супрацьстаяньне, выкліканае прызначэньнем на пасаду новага дырэктара Тамары Шчарбачэвіч. Новы дырэктар па-ранейшаму ніяк не рэагуе на заявы саміх ліцэістаў й бацькоўскага камітэту, якія патрабуюць яе адстаўкі. Яна, як і прэзыдэнт краіны ў свой час, дала зразумець, што прыйшла ў ліцэй сур’ёзна й надоўга. Бацькі й настаўнікі з гэтым нязгодныя.
Новы праект закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” павінен быў быць афіцыйна прадстаўлены ў “парлямэнт” яшчэ на мінулым тыдні. Згодна ўказу Аляксандра Лукашэнкі – не пазьней за 30 траўня. Аднак, як сказаў карэспандэнту “БДГ” кіраўнік “парлямэнцкай” камісіі па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ Валеры Ліпкін, у Міністэрстве інфармацыі Беларусі паведамілі, што законапраект будзе перададзены “дэпутатам” не раней за наступны тыдзень. Паводле яго, у апошні момант у законапраект вырашылі ўнесьці нейкія праўкі.
Мая апошняя сустрэча зь міністрам інфармацыі Міхаілам Падгайным адбылася дзесьці год таму і тычылася яна выключна пытаньняў распаўсюду выданьняў. Ніякіх іншых “прафіляктычных” размоваў не было. Мы ніколі не абмяркоўвалі зьмест газэты - ва ўсялякім выпадку, тыя кароткія заўвагі, якія выказваліся пры выпадковых сустрэчах, ні якім выпадку нельга трактаваць як афіцыйнную размову міністра з галоўным рэдактарам.
10 і 16 чэрвеня ў час двух паседжаньняў Вышэйшы Гаспадарчы суд разгледзіць правамоцнасьць вынесенага міністрам інфармацыі Міхаілам Падгайным загаду аб прыпыненьні выхаду “Белорусской деловой газеты”. У інтэрвію газэце “Советская Белоруссия”, апублікаваным 3 чэрвеня 2003 году Міхаіл Падгайны ня выключыў, што можа быць прынятае й рашэньне аб адмене ягонага загаду.
У Беларусі ў бягучым годзе расьце запазычанасьць суб’ектаў гаспадараньня па плацяжох у бюджэт і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Як адзначалася на паседжаньні прэзыдыюму ўраду, па стану на 1 траўня 1836 юрыдычных асобаў дапусьцілі запазычанасьць па бягучых плацяжох у бюджэт і 2534 – па плацяжох у Фонд соцабароны. У выніку запазычанасьць па плацяжох у бюджэт склала 199,7 млрд. рублёў ці 1,7% да гадавога пляну даходаў і павялічылася адносна 1 красавіка на 96,5 млрд. рублёў. У сваю чаргу запазычанасьць па плацяжох у Фонд соцабароны за красавік таксама павялічылася з 166,4 да 170,5 млрд. рублёў.
Запазычанасьць Беларусі перад ААТ "Газпром" за бягучыя пастаўкі прыроднага газу ў памеры 12,3 млн. даляраў будзе пагашаная да 15 чэрвеня. Пра гэта заявіў на паседжаньні прэзыдуюму беларускага ўраду міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка.
Каля 40 адсоткаў нашых грамадзянаў жадалі б атрымаць працу за мяжой. Пра гэта паведамілі ОНТ ў НДІ працы. Калі ў 1994 годзе зь Беларусі за працай зьехала каля 1300 чалавек, то ў бягучым годзе гэтая лічба павялічылася ў чатыры разы. Аднак гэта – зьвесткі з афіцыйнай статыстыкі. Тым часам, многія грамадзяне, прыцягнутыя абвесткамі ў прэсе, выяжджаюць на працу нелегальна, пад выглядам турыстаў. Нярэдка аказваецца, што пад выглядам фірмаў па працаўладкаваньні дзейнічаюць махляры.
Упраўленьне справамі прэзыдэнта манапалізуе пастаўкі вугля айчынным спажыўцам. Такмі чынам, урад “упарадкаваў” гэты працэс і заключыў яго на дзяржаўным вытворча-гандлёвым ўнітарным прадпрыемстве “Белая Русь” УДП.
У судовай сыстэме Беларусі разгарэўся скандаль, падобнага да якога не было ўжо больш за тры гады. У мінулую пятніцу па падозраньні ў атрыманьні буйнога хабару быў затрыманы намесьнік старшыні суда Савецкага раёну сталіцы Генадзь Дашук. У гэтым тысячагодзьдзі гэта першы й ў некаторым сэнсе ўнікальны выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці служыцеля беларускай Фэміды. Афіцыйнай інфармацыі па справе практычна няма. Нават суд Савецкага раёну афіцыйна ніякага паведамленьня не атрымоўваў.