Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Швэдзкі ПЭН-цэнтар падтрымаў «Известия» і «БДГ» у канфлікце з уладамі Беларусі
15:21, 04/06/2003, «Известия»

Швэдзкі ПЭН-цэнтар распаўсюдзіў заяву для прэсы, у якой выказваецца глыбокая закляпочанасьць разьвіцьцём падзеяў у Беларусі. У заяве, падпісанай старшынём швэдзкага ПЭН-цэнтра Лільянай Дзюфгран і ўправаю ПЭН-цэнтра, апісваецца сытуацыя зь "Белорусской Деловой Газетой", а таксама канфлікт беларускіх уладаў з газэтай "Известия" і яе ўласным карэспандэнтам Аленай Данэйка.

Швэдзкі ПЭН-цэнтар рашуча пратэстуе супраць перасьледаў журналістаў і незалежных СМІ ў Беларусі. “Прэзыдэнт Лукашэнка вядзе вайну супраць незалежнай прэсы пачынаючы з 1994 году, калі ён прыйшоў да ўлады. Многія газэты (“Свабода”, “Пагоня”, “Імя”, “Рабочы” і г.д.) ужо сталі ахвярамі гэтай вайны. Падобна на тое, што і “БДГ” чакае такі самы лёс. Калі не прымаць ніякіх дзеяньняў, часовае закрыцьцё газэты стане сталым. Асобныя журналісты таксама знаходзяцца пад пагрозаю. За апошні час трое беларускіх журналістаў былі асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўленьня волі. Іх можа стаць нашмат болей, калі мы ня будзем пратэставаць”, - гаворыцца ў заяве швэдзкага ПЭН-цэнтру.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: