Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Союз кинематографистов Беларуси должен покинуть здание по ул.Карла Маркса,5, где он размещается уже более десяти лет, до 1 августа этого года, -- таков общий смысл письма за подписью мэра Минска Михаила Павлова, полученного вчера Союзом кинематографистов. Данную ситуацию в интервью пресс-центру Хартии комментирует известный кинорежиссер Юрий ХАЩЕВАТСКИЙ.
Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя й Беларускі Хэльсынскі камітэт распаўсюдзілі заяву, у якой выказваюць “глубокую занепакоенасьць прыпыненьнем на тры месяцы выпуску дзьвюх лідзіруючых газэтаў - “ Белорусской деловой газеты" и "БДГ. Для служебного пользования".
У час наведваньня зянітнага ракетнага дывізіёну 115-ай зянітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА, разьмешчанай у Берасьцейскай вобласьці, Аляксандар Лукашэнка паставіў перад вайскоўцамі задачу – мадэрнізавць сыстэму ВПС і СПА.
Вайна ў Чачэніі, паводле ацэнак расейскіх праваабаронцаў, прыняла пасьля сакавіцкага рэфэрэндуму па пытаньні незалежнасьці больш жорсткія формы. Учора ў часе слуханьняў у Камісіі па правох чалавека ў бундэстагу выступіў Алег Арлоў з праваабарончае арганізацыі “Мэмарыял”, які казаў пра “д’ябальскае кола гвалту”.
Главное оружие 12:52, 05/06/2003, Людмила Грязнова, координатор Хартии’97 по правам человека
Хроника нарушений прав человека в мае 2003 года
Любая политика, в том числе правозащитная, это борьба за души людей, их симпатии и доверие. В нашу эпоху разбушевавшихся соблазнов, когда из небытия становятся президентами, когда власть использует самые гнусные методы воздействия на электорат, главным оружием правозащитников и оппозиционных политиков является моральность, честность и ответственность. И таких людей с такими качествами немало в Беларуси, о чем свидетельствует майская хроника нарушений прав человека.
5 чэрвеня “палата прадстаўнікоў” разгледзіць у другім чытаньні дапаўненьні ў некаторыя законы па пытаньні аб адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Пасьля таго, як друкарня "Чырвоная зорка" аддрукавала два нумары "БДГ" пад шапкамі штотыднёвікаў "Салідарнасць" і "Эхо", раптам высьветлілася, што сапсавалася друкарская машына. Заплянаваны на чацьвер супольны выпуск "БДГ" і "Предпринимательской газеты", хутчэй за ўсё, ня выйдзе - гэтая друкарня скасавала адпаведную дамову. "БДГ" зьбіраецца друкавацца ў Расеі.
Больш за два гады заснавальнік і выдавец моладзевай адукацыйнай газэты-студыі “Новы век” Анатоль Макушын ня можа атрымаць даведку аб узгадненьні разьмяшчэньня газэты ў Горадні. Без гэтага немагчымая працэдура рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі.
Рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу, асуджанаму да двух гадоў абмежаваньня волі за паклёп на Лукашэнку, у выніку амністыі на адзін год зьменшаны тэрмін пакараньня. Івашкевіч з 16 сьнежня 2002 году адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Баранавічах.
Нарэшце, хтосьці шчыра заявіў, што ставіць сваёй галоўнай мэтай прыход да ўлады. Сёньня ў Менску абвешчана аб стварэньні дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”. Ён намерваецца прывесьці дэмакратычныя сілы да кіраваньня краінай. Праз выбары - спачатку парлямэнцкія, а потым і прэзыдэнцкія.
Якімі словамі, а лепш песьняй, можна апісаць вялікі зьвяз Беларусі й Расеі, лідэры якіх да гэтага часу ня ў стане дамовіцца аб тым, якім будзе гэты зьвяз? “Усё што нам трэба, гэта прыстойнае музычнае афармленьне”, - кажа Ігар Лучанок, мясцовы кампазытар: “Гэта можа быць вальс, гэта можа быць танга, гэта можа быць усё што заўгодна. Нам няма куды сьпяшацца”. Але праз сем гадоў пасьля таго, як Беларусь і Расея падпісалі першае з чатырох пагадненьняў аб зьліцьці дзьвюх краінаў у адну вялікую, палітычны вальс ці нават танга паміж прэзыдэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным нязьменна завяршалася разыходжаньнямі ў поглядах ва ўсім, пачынаючы з адзінай валюты і завяршаючы, як гэта адбылося нядаўна, аб’яднанымі ўзброенымі сіламі.
Днямі некаторыя СМІ, цытуючы міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага, паведамілі даты разгляду Вышэйшым гаспадарчым судом зыскаў УП “Марат” да Мінінфармацыі адносна вынесеных папярэджаньняў нашай газэце. Але ці то журналісты не зразумелі міністра, ці то міністар увёў калег у зман.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Freedom House» апублікавала штогадовы даклад аб сытуацыі ў посткамуністычных краінах. Найбольшага прагрэсу ў разьвіцьці дэмакратыі, згодна гэтай арганізацыі, летась дасягнулі краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама Балтыі. На гэтым тле Беларусь – відавочнае выключэньне. Яна залічаная ў шэраг краінаў жорсткай аўтакратыі – разам з Казахстанам, Туркмэністанам і Ўзбэкістанам.
МИД Польши рассмотрит на следующей неделе готовность к введению с 1 июля визового режима с Россией, Украиной и Беларусью, сообщил в четверг на пресс-конференции в Варшаве министр иностранных дел страны Влодзимеж Чимошевич. Он опроверг информацию о том, что польскими властями рассматривается вопрос о переносе даты введения виз с этими странами на несколько месяцев. О такой возможности заявил в среду в интервью интернет-газете "Украинская правда" руководитель Бюро национальной безопасности Польши Марек Сивец.
Спаганяць новы збор з тых прадпрымальнікаў, чый бізнэс завязаны на афшорных зонах (тэрыторыях, дзе дзейнічаюць падаткавыя льготы і захоўваецца таямніца правядзеньня фінансавых апэрацыяў), у Беларусі пачалі 1 красавіка, калі набраў моц Указ прэзыдэнта №104 “Аб афшорным зборы”. Чамусьці менавіта да Дня сьмеху дзяржава прымеркавала ўвядзеньне падатку. А зараз падрастуць і кошты. У прыватнасьці, пастаўшчыкі цэйлонскае гарбаты (а радзіма любімай беларусамі гарбаты - Шры Ланка - уваходзіць у сьпіс афшорных зонаў, якія абкладаюцца новым зборам) ужо заявілі пра тое, што ўхвалёнае жаданьне папоўніць бюджэт узьляжа, як звычайна, на плечы куплянікаў.
Літва гатовая выдаваць грамадзянам Украіны бясплатныя візы ў выпадку, калі Ўкраіна прыме рашэньне аб магчымасьці безьвізавага ўезду на тэрыторыю Ўкраіны для грамадзянаў Літвы. Пра гэта ў Кіеве ў сераду заявіў прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас, адказваючы на пытаньні журналістаў.
Улады Польшчы вырашылі адкласьці ўвядзеньне ўязных візаў для грамадзянаў Расеі, Украіны й Беларусі, якое было прызначанае на 1 ліпеня. Пра гэта заявіў кіраўнік Кіраваньня па нацыянальнай бясьпецы краіны Марэк Сівец.
Тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва з 1 ліпеня бягучага году будуць індэксавацца штомесяц. Адпаведная пастанова прынятая на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў Беларусі. Раней тарыфы індэксаваліся ў рэспубліцы штоквартальна.
Сярод краінаў СНД самы высокі ўзровень інфляцыі на спажывецкім рынку ў студзені-красавіку 2003 году зафіксаваны ў Беларусі, дзе кошты вырасьлі на 10,3%. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс».
Заводзкім міжрайаддзелам Упраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў (УДФР) па г.Менску й Менскай вобласьці КДК распачатыя адразу чатары крымінальныя справы адносна дырэктара сталічнага ЗАТ "Унівэрсам Малінаўка" і начальніка аддзелу крэдытаваньня юрыдычных асобаў філіі №523 АСБ "Беларусбанк".
Пратэрмінованая запазычанасьць па выплаце заробнае платы ў аграпрамысловым комплексе павінна быць пагашаная да 15 чэрвеня сёлетнега году. Такая задача пастаўленая перад Мінсельгасхарчам і аблвыканкамам на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў. Яно адбылося 3 чэрвеня і прайшло пад старшынствам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.
Прэзыдэнтам трох канцэрнаў – «Беллеспаперпрам», «Беллегпрам» і «Белместпрам» – вынесеныя вымовы. Такое рашэньне прынятае на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў 3 чэрвеня.
Прыехаў да сваіх старых у родныя мясьціны на пабыўку з Украіны, дзе зараз жыву, і зьдзівіўся... Так, "давно не бывал я" ...толькі не ў Данбасе, як сьпяваюць у вядомай песьні, а ў Беларусі. І шмат чаго тут, натуральна, не пазнаю.