Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



FREEDOM HOUSE: Беларусь – краіна жорсткай аўтакратыі
10:55, 05/06/2003

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Freedom House» апублікавала штогадовы даклад аб сытуацыі ў посткамуністычных краінах. Найбольшага прагрэсу ў разьвіцьці дэмакратыі, згодна гэтай арганізацыі, летась дасягнулі краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама Балтыі. На гэтым тле Беларусь – відавочнае выключэньне. Яна залічаная ў шэраг краінаў жорсткай аўтакратыі – разам з Казахстанам, Туркмэністанам і Ўзбэкістанам.

Дакумэнт “Краіны пераходнага пэрыяду” мае і іншую назву: “Рэйтынг дэмакратызацыі”. Гэты рэйтынг складаецца штогод на падставе ацэнак экспэртаў з усяго сьвету. Сытуацыя ў кожнай посткамуністычнай краіне ацэньваецца з пункту погляду дэмакратычных працэсаў – такіх як выбары, станаўленьне грамадзянскай супольнасьці, наяўнасьць незалежных СМІ. Другі, ня менш важны паказчык, гэта ўзровень законнасьці й правапарадку. Ён уключае ў сябе таксама цэлы спэктар паказчыкаў - ад стану правоў чалавека да ўзроўню карупцыі ў краіне. Кожны паказчык ацэньваецца па сямібальнай шкале, дзе 1 – самы высокі бал, а 7 – самы нізкі.

Беларусь па демакратызацыі атрымала адзнаку 6,63 балаў. Больш нізкі рэйтынг толькі ў Туркмэністана – 6,94. Гэта ўжо амаль абсалютны максымум адсутнасьці прагрэсу. Для параўнаньня, Польшча ў гэтым рэйтынгу мае ўсяго 1,63, Чэхія – 2 балы. Разам з іншымі краінамі-суседзямі яны ўтвараюць першую групу: краіны з разьвітай дэмакратыяй. Тут становішча лепей нават ва ўмовах збору інфармацыі.

У дакладзе ўтрымліваецца дастаткова моцная крытыка ў адрас Расеі, якая з кожным годам, пачынаючы з 1997 году, губляе балы ў рэйтынгу дэмакратызацыі. У выніку яна патрапіла ў колькасьць краінаў з пераходнымі рэжымамі – такіх як Грузія, Малдова, Украіна.

Перад гэтым ідзе група краінаў з адносна разьвітай дэмакратыяй - сярод іх Баўгарыя, Румынія, Албанія. Пераходныя краіны мы ўжо згадвалі. Далей ідуць аўтакратычныя рэжымы – Азэрбайджан, Таджыкістан, Кыргызстан. У дакладзе рэзкая крытыка выказваецца ў адрас Аскара Акаева, якія яшчэ нядаўна лічыўся адносна дэмакратычным лідэрам. Крытыка зьвязаная з жорсткім ціскам на кыргызскую апазыцыю. Ну і замыкаюць сьпіс, як ужо гаварылася, Беларусь і Туркмэністан.

Можна прывесьці яшчэ некалькі паказчыкаў. Туркмэністан мае рэкордна нізкія паказчыкі амаль ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця - 7 балаў. Але ў ступені дэмакратычнасьці выбарчага працэсу ці ў незалежнасьці СМІ Беларусь апярэжвае гэтую цэнтралізаваную краіну ўсяго на 0,25 балы. Па ступені карупцыі паказчык Беларусі нібыта і неблагі – 5,5. У Азэрбайджане і Грузіі ўзровень карупцыі ацэньваецца больш чым у 6 балаў. Але ў Эстоніі ён большы 2, а ў Славеніі – і яшчэ меней.

Больш падрабязна з “Рэйтынгам дэмакратызацыі” можна пазнаёміцца на сайце www.freedomhouse.org.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: