Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бывай, цэйлонская гарбата?
13:24, 05/06/2003, «Комсомольская правда в Беларуси»

Спаганяць новы збор з тых прадпрымальнікаў, чый бізнэс завязаны на афшорных зонах (тэрыторыях, дзе дзейнічаюць падаткавыя льготы і захоўваецца таямніца правядзеньня фінансавых апэрацыяў), у Беларусі пачалі 1 красавіка, калі набраў моц Указ прэзыдэнта №104 “Аб афшорным зборы”. Чамусьці менавіта да Дня сьмеху дзяржава прымеркавала ўвядзеньне падатку. А зараз падрастуць і кошты. У прыватнасьці, пастаўшчыкі цэйлонскае гарбаты (а радзіма любімай беларусамі гарбаты - Шры Ланка - уваходзіць у сьпіс афшорных зонаў, якія абкладаюцца новым зборам) ужо заявілі пра тое, што ўхвалёнае жаданьне папоўніць бюджэт узьляжа, як звычайна, на плечы куплянікаў.

Як вядома, большасьць гарбаты ў сьвеце вырабляецца менавіта шры-ланкійскімі кампаніямі. І ў беларускіх пастаўшчыкоў цэйлонскай гарбаты ёсьць некалькі варыянтаў перажыць новы збор. Па-першае, проста адмовіцца весьці бізнэс з Шры-Ланкой і саступіць месца на рынку расейскім кампаніям, якія, між іншым, такімі зборамі пры закупцы тавараў з афшорных зонаў не абкладаюцца. Па-другое, падвысіць кошты... Ня выключана, што для таго, каб пазьбегнуць росту коштаў, для ўвозу цэйлонскай гарбаты ў Беларусь будуць знойдзеныя абхадныя шляхі. Пакуль кошты на папулярныя гатункі завезенай гарбаты не зьмяніліся.

Тавары зь якіх краінаў могуць падаражэць?

У сьпісе афшорных зон, які прыкладаецца да ўказу “Аб афшорным зборы”, 47 пунктаў. Акрамя Шры-Ланкі зборам будуць абкладацца тыя прадпрымальнікі, якія ўвозяць тавары з Ірляндыі (Дублін і Шэнан), Ганконгу, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (Дубаі), некаторых кантонаў Швайцарыі, з Чарнагорыі, з партугальскае выспы Мадэйра і нават з назраньскага Цэнтра міжнароднага бізнэсу «Інгушэція». Цяжка казаць пра інгушэцкія тавары, але ірляндзкімі віскі й ганконгскімі красоўкамі, напэўна, варта прызапасіцца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: