Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хто апошні па мандаты?
11:01, 05/06/2003, Сяргей Пульша, «Белорусские новости»

Нарэшце, хтосьці шчыра заявіў, што ставіць сваёй галоўнай мэтай прыход да ўлады. Сёньня ў Менску абвешчана аб стварэньні дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”. Ён намерваецца прывесьці дэмакратычныя сілы да кіраваньня краінай. Праз выбары - спачатку парлямэнцкія, а потым і прэзыдэнцкія.

Асноўная асаблівасьць - блёк, як падрэсьлівалася, створаны не прадстаўнікамі палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў, а асобамі (негледзячы на тое, што яны так ці інакш уваходзяць у нейкія ініцыятывы). У раду блёку ўвайшлі такія людзі, як былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, эколяг і выдавец Валеры Дранчук, лідэр прадпрымальніцкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць” Леанід Малахаў, Ірына Красоўская, жонка зьніклага бізнэсоўца, праваабаронца Валеры Шчукін, каардынатар незарэгістраванага руху “Зубр” у Барысаве Зьміцер Бародка.

Першасная мэта гэтага руху – выбар 110 асобаў для ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Як сказаў сёньня на прэс-канфэрнцыі Андрэй Саньнікаў, “мы павінны абраць парлямэнт, а не Нацыянальны сход”. Казаць пра канкрэтныя крокі й справы руху пакуль зарана, лічаць сябры рады. “Увосень вы ўбачыце нашую дзейнасьць”, - сказаў Саньнікаў.

Акрамя таго, блёк, паводле ідэі арганізатараў, будзе ня толькі займацца выбарамі, але і выпрацоўваць стратэгію разьвіцьця Беларусі ў пэрыяд пасьля выбараў. І – у залежнасьці ад вынікаў – ажыцьцяўляць яе. Можна спадзявацца, што такім чынам будзе выпраўленая галоўная памылка прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году - калі людзі дакладна ведалі, супраць каго й чаго галасаваць, але ня ведалі за што.

Ці будзе гэта альтэрнатыва кампаніі палітычных партыяў? Юры Хашчавацкі спадзяецца, што не. “Блёк – гэта шырокі панятак. Ён уключае магчымасьць прыходу й прадстаўнікоў палітычных партыяў, якія падтрымліваюць нашыя мэты. У палітычных партыяў мэта нібы агульная. Але існуюць тэхнічныя адрозьненьні. Я лічу, што на такія адрозьненьні сёньня яны проста ня маюць права”.

Яшчэ пра адну рэч даведаліся журналісты на гэтай прэс-канфэрэнцыі, - байкоту выбараў дакладна ня будзе. У 2000 годзе, на думку Юрыя Хашчавацкага, байкот парлямэнцкіх выбараў нас уратаваў. “Калі б тады партыі ўдзельнічалі ў выбарах, мы б зараз мелі прэзыдэнцтва з правам насьледаваньня. Тады мы здолелі паказаць аблічча гэтай улады. Тады мы не былі гатовыя выйграць. Зараз мы аб’яўляем пачатак барацьбы за ўладу, і мы гатовыя выйграць”, - сказаў кінарэжысэр. Адзіная праблема, на яго думку, – як зьвесьці да мінімуму фальсыфікацыі. Над гэтым блёк таксама падумае.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: