Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Новы век» ня можа прапісацца 11:57, 05/06/2003, БДГ
Больш за два гады заснавальнік і выдавец моладзевай адукацыйнай газэты-студыі “Новы век” Анатоль Макушын ня можа атрымаць даведку аб узгадненьні разьмяшчэньня газэты ў Горадні. Без гэтага немагчымая працэдура рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі.
Першы нумар газэты “Новы век” выйшаў у красавіку 2001 году накладам 299 асобнікаў. На асабістыя сродкі заснавальніка-выдаўца, без падтрымкі дзяржавы і якіх-небудзь фондаў. У нумарах свае матэрыялы апублікавалі больш за 50 юнакоў і дзяўчат. Распаўсюджвалі газэту бясплатна самі аўтары. Адразу пасьля выхаду першага нумару Анатоль Макушын напісаў заяву аб узгадненьні юрыдычнай адрэсы. Спачатку яму адмовілі, бо Анатоль не зьяўляўся індывідуальным прадпрымальнікам. Макушын ім стаў. Затым адмовілі ў арэндзе 5 кв.м, пры гэтым спаслаліся на тое, што плошчы ў першую чаргу здаюцца пад вытворчасьць і паслугі для насельніцтва. Наступнай прычынай стала “пажарная неадпаведнасьць”. Канчатковая адмова гучыць проста: на падставе закону аб мясцовым самакіраваньні забараніць разьмяшчэньне газэты “Новый век” на тэрыторыі гораду Горадні.
Макушын падаў зыск у Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці. Суд вынес рашэньне на карысьць індывідуальнага прадпрымальніка і паведаміў, аднак, у рашэньні, што "у суда нет правовых оснований для удовлетворения требования истца в части обязания горисполкома на размещение газеты". Не дапамаглі і візыт да міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага, і зварот да Лукашэнкі.