Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вымова на траіх 11:20, 05/06/2003, БДГ, фотa IREX/Promedia
Прэзыдэнтам трох канцэрнаў – «Беллеспаперпрам», «Беллегпрам» і «Белместпрам» – вынесеныя вымовы. Такое рашэньне прынятае на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў 3 чэрвеня.
Фармальна Хфедар Курс, Эдуард Нарышкін і Міхаіл Поўх пацярпелі за невыкананьне патрабаваньняў па своечасовых разьліках за расходаваныя энэргарэсурсы. Але сёньня за гэта можна караць кожнага другога кіраўніка. Насамрэч прэтэнзіі да гэтых і іншых кіраўнікоў усплывалі ў час рознага роду нарадаў, і рана ці позна ўрад проста абавязаны быў перакласьці груз адказнасьці на плечы кіраўнікоў канцэрнаў.
Горш за ўсё давялося прэзыдэнту "Белместпраму» Міхаілу Поўху. Мало таго, што за дзень яго прылюдна тыцнуў носам на Барысаўскім прадпрыемстве музычных інструмэнтаў і абавязаў выконваць абавязкі дырэктара прадпрыемства сам прэм’ер-міністар, як не прайшло й дня – новы наганяй. Зрэшты, сярод кіраўнікоў вышэйшага зьвяна ўжо даўно ўвайшло ў звычку і стала амаль правілам: "Месяц без подзатыльника - что-то не так".