Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
З Днём народзінаў!
15:36, 06/06/2003

8 чэрвеня каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 па правох чалавека, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, кандыдат эканамічных навук Людміла Гразнова адзначыць свой Дзень народзінаў. Гэтая абаяльная, інтэлігентная жанчына ня раз сядзела ў турме за арганізацыю ці ўдзел у акцыях пратэсту, яна, праваабаронца, дзень і ноч сядзела ў спэцпрыёмніках-разьмеркавальніках, спрабуючы дабіцца вызваленьня апазыцыянэраў ці перадаць ім у турму харчовыя перадачы, не прапусьціла ніводнага суда над імі, не прайшла міма ніводнай несправядлівасьці... Аргкамітэт і прэс-цэнтар Хартыі’97 віншуе Людмілу Мікалаеўну і жадае ёй і надалей заставацца моцнай, мэтанакіраванай і мужнай у барацьбе за свабоду й дэмакратыю Беларусі. За нашую й вашую свабоду!

 ПАЛIТЫКА 

Справы аб папярэджаньнях «БДГ» будуць разглядацца ў судзе 12 і 17 чэрвеня
15:44, 06/06/2003

Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь распачаў вытворчасьць па зысках Выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Марат" да Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб прызнаньні несапраўднымі папярэджаньняў № 20 ад 20.05.2003г. (за публікацыю "Барский имидж" у "Белорусской деловой газете" №57 ад 18.04.2003г.) і № 26 ад 22.05.2003г. (за публікацыю "Где "леоновские миллионы"? Пракуратура рэспублікі ня можа адказаць на гэтае пытаньне. Ищет..." у №62 ад 29.04.2003г.) і прызначыў даты разгляду справаў. Зыск аб прызнаньні несапраўднымі папярэджаньні № 26 ад 22.05.2003г. будзе разглядацца судзьдзёй А.А.Мікалаевай 12 чэрвеня а 10.00. Зыск аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня № 20 ад 20.05.2003г. разгледзіць судзьдзя Е.А.Караткевіч 17 чэрвеня а 11.00. Судовыя паседжаньні будуць праходзіць у памяшканьні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь па адрасу: г.Менск, вул. Валадарскага, 8. 12 чэрвеня судовае разьбіральніцтва пройдзе ў каб. 302, 17 чэрвеня - у каб. 223.

Барыс Нямцоў: Рэйтынг Лукашэнкі ў Расеі – паўтара адсоткі
14:42, 06/06/2003

Кар’еру Барыса Нямцова можна назваць удалай. Зараз цяжка нават уявіць, што, калі Аляксандар Лукашэнка кіраваў саўгасам “Гарадзец”, Барыс Нямцоў ужо быў губэрнатарам Ніжагародзкай вобласьці. Першы віцэ-прэм’ер ўраду, міністар паліва й энэргетыкі, старшыня Рады па мясцовым самакіраваньні пры прэзыдэнце РФ – кім толькі ён ня быў! З 2000 году Барыс Нямцоў – лідэр фракцыі “Саюза правых сілаў” у Дзяржаўнай Думе. І ён – адзіны палітычны дзеяч, якія зьяўляецца пэрсонай нон-грата ў Беларусі.

Брудныя гульні
13:53, 06/06/2003, Валеры Ляўкоў, БДГ

Сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі на гэтым тыдні зацьміла ўсе астатнія тэмы. Разнарадка аб увядзеньні ў штат арганізацыяў ідэолягаў ці заява аб тым, што Польшча будзе на прыцэле беларускіх СПА, як і іншыя навіны, ня выклікалі такога рэзанансу, як прыпыненьне дзейнасьці нашай газэты. І хаця пісаць у “БДГ” аб “БДГ”, прызнаюся, няёмка, але, як кажа Ўладзімер Позьнер, такія ў нас часы.

Лукашэнка незадаволены рэктарамі ВНУ
13:30, 06/06/2003

Аляксандар Лукашэнка незадаволены працай рэктараў беларускіх вышэйшых навучальных установаў, якія самаліквідаваліся ад выхаваўчай працы, паведамляе “Інтэрфакс”. “Это нетерпимо, и я вас заверяю, что к 1 сентября ситуация в вузах страны изменится”, - заявіў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы ў пятніцу нараду па кантролю за ходам уступных экзаменаў. Як адзначыў Лукашэнка, “формирование интеллектуального потенциала страны является важнейшей государственной задачей, и не один руководитель не имеет права выпускать из вида эту проблему”.

Чачэнія: Ашуканства й прапаганда
13:26, 06/06/2003, Ёханэс Фосвінкель, «Die Zeit», (Нямеччына)

На мінулым тыдні на саміце Эўрапейскага звязу й Расеі ў Санкт-Пецярбургу душу прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна яшчэ маглі саграваць бойкія словы ўхваленьня адносна яго чачэнскай палітыкі. Госьці дзяржаўнай рангі з Эўропы віталі сакавіцкі рэфэрэндум у Чачэніі па канстытуцыі і міласьціва не заўважалі яго выніка, 96 адсоткаў галасоў “за”. Такі вынік нагадаў аб працэдуры выбараў, якія праходзілі ў савецкія часы. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр асабліва ўхваліў за спробу пачаць палітычны дыялёг. І Пуцін радасна з усімі пагаджаўся.

Сэнатар Кэмпбэл: «Беларусь – гэта экстрэмальны выпадак утрыманьня дыктатуры ў Эўропе»
12:31, 06/06/2003, Радыё Свабода

5 чэрвеня Гельсынская камісія Кангрэсу ЗША праводзіла адкрытыя слуханьні «Роля краін-сябраў АБСЭ ў нелегальных пастаўках зброі краінам-ізгоям». Прычынай для гэтых слуханьняў сталіся шматлікія сьведчаньні парушэньняў краінамі былога Варшаўскага блёку сваіх міжнародных забавязаньняў, у тым ліку і дамоваў АБСЭ, па нераспаўсюджаньні зброі. Сярод краін-парушальнікаў была названая Беларусь.

Каманда «фас» прагучала
12:19, 06/06/2003

Прынятыя дапаўненьні ў некаторыя законы Беларусі па пытаньні аб адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Папраўкі, у прыватнасьці, ўносяцца ў законы “Аб палітычных партыях” і “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. Яны прыводзяць заканадаўства ў адпаведнасьць з дэкрэтам прэзыдэнта №11 ад 7 траўня 2001 году “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньняў у Рэспубліцы Беларусь”. Нормы гэтага дэкрэту прадугледжваюць магчымасьць ліквідацыі палітычнай партыі, прафсаюзнай ці іншай арганізацыі за аднаразовае парушэньне заканадаўства аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

ЦВК у верасьні пачне падрыхтоўку да парлямэнцкіх выбараў
12:17, 06/06/2003

Падрыхтоўку да парлямэнцкіх выбараў 2004 году Цэнтрвыбаркам Беларусі пачне ў верасьні. Як паведаміла старшыня Цэнтральнае камісіі Рэспублікі Беларсь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына, падрыхтоўка будзе заключацца ў распрацоўцы камэнтару да будучых выбараў і мэтадычных тлумачэньняў для выбарчых камісіяў. Будуць разьмяркоўвацца заданьні па вызначэньні межаў выбарчых акругаў. Арамя таго, пачнецца навучаньне арганізатарў выбараў на курсах павышэньня кваліфікацыі, створаных пры Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Паводле Ярмошынай, у час вучобы будзе распавядацца аб асаблівасьцях надыходзячай выбарчай кампаніі і прааналізаваны досьвед мінулых выбараў.

«Палатка» ўхваліла стукацтва
12:16, 06/06/2003

5 чэрвеня “палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні зьмены й дапаўненьні ў закон “Аб апэратыўна-вышукной дзейнасьці”. Дадзены законапраект, паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Барыс Тарлецкі, закліканы ліквідаваць прабелы, якія выявіліся ў час прымяненьня дадзенага закону. Папраўкі, паводле ягоных словаў, дазволяць “больш шырока й поўна рэалізоўваць патэнцыял правядзеньня апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў”, перадае БелаПАН.

Эўразьвяз закляпочаны станам свабоды слова ў Беларусі
11:43, 06/06/2003, пераклад: прэс-цэнтр Хартыі`97

Эўрапейскі Зьвяз выказаў глыбокую закляпочанасць адносна прыпыненьня дзейнасьці «Белорусской деловой газеты» і яе дадатку «БДГ. Для служебного пользования». «Мы засмучаныя адсутнасьцю прагрэсу ў заканадаўстве аб СМІ. А таксама няспынным ціскам у Беларусі на незалежныя і апазыцыйныя газэты й журналістаў. Гэтыя падзеі асабліва бянтэжаць у сьвятле шматабяцанага супрацоўніцтва, якое мела месца паміж АБСЭ і Беларусьсю з моманту адрыцьця офісу АБСЭ ў Менску», -- гаворыцца ў заяве ЭЗ. Такім чынам, лічаць прадстаўнікі краінаў-сябраў Эўразьвязу, Беларусь парушае ўзятыя на сябе забавязкі перад АБСЭ па свабодзе СМІ. Прапануем Вашай увазе тэкст заявы Эўразвязу цалкам.

Пуцін не разумее гумару на тэму трэцяга тэрміну
11:17, 06/06/2003, Аляксандар Класкоўскі, «Белорусские новости»

Расейскі прэзыдэнт нечакана адказаў на пытаньне, якое ўзрушвае беларускае грамадзтва. Ён выказаўся наконт трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну. І выказаўся адмоўна.

«Трэці сэктар» ратуецца ад дзяржавы
11:14, 06/06/2003, Генадзь Кесьнэр, Радыё Рацыя

Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў Беларусі зьвярнуліся да замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у нашай краіне, з заклікам аказаць праз свае ўрады ўплыў на беларускае кіраўніцтва, якое пачало сапраўдную вайну супраць "трэцяга сэктару". Пра гэта было заяўлена ў чацьвер у часе сустрэчы кіраўнікоў буйнейшых недзяржаўных арганізацыяў Беларусі з замежнымі дыпляматамі. Лідэры НДА распавялі пра той цяжкі стан, у якім апынуліся недзяржаўныя арганізацыі нашае краіны сёньня.

Беларусь не сьпяшаецца вяртаць у Багдад сваю амбасаду
11:12, 06/06/2003

Беларусь пакуль не прыняла рашэньня аб аднаўленьні ў Багдадзе працы беларускай амбасады. Пра гэта ў чацьвер на брыфінгу ў Менску паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. Паводле яго, беларускія дыпляматы вернуцца ў Ірак, толькі “калі сытуацыя ў краіне будзе нармалізаваная”. Як лічыць Савіных, на дадзены час для іх вяртаньня “падставаў няма”.

Закрыты штотыднёвік «Эхо»
11:11, 06/06/2003, фотa IREX/Promedia

Міністэрства інфармацыі Беларусі звольніла дырэктара друкарні «Чырвоная зорка» Ўладзімера Целеша за «невыкананьне ўмоваў кантракту». Гэта адбылося пасьля таго, як друкарня надрукавала спэцвыпускі штотыднёвікаў «Салідарнасьць» і «Эхо», якія разьмяшчалі матэрыялы «БДГ». Міністэрства інфармацыі таксама прыпыніла выданьне газэты «Эхо».

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Бацькі ліцэістаў рыхтуюцца да вулічных акцыяў
16:09, 06/06/2003, Радыё Свабода


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Спыніў вытворчую дзейнасьць завод “Лантан”
13:24, 06/06/2003

Спыніла вытворчую дзейнасьць адзінае ў мястэчку Арэхаўск Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці прадпрыемства – завод “Лантан”, які ўваходзіць у Віцебскае радыёэлектроннае аб’яднаньне “Маналіт”. За пазыкі адключаная электрычнасьць, зачыненыя цэхі, рабочыя адпраўленыя ў доўгатэрміновыя і неаплочваемыя адпачынкі.

Вырасьлі тарыфы на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам
11:35, 06/06/2003

Пастановаю Міністэрства эканомікі з 1 чэрвеня ў Беларусі падвышаныя тарыфы на перавозкі грузаў чыгункай ва ўнутрырэспубліканскай камунікацыі. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні Беларускай чыгункі, дзейныя тарыфы на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскай камунікацыі вырасьлі на 1,3 адсоткі. Да дзеючай тарыфнай сеткі на мясцовыя грузавыя чыгуначныя перавозкі ўсталяваны падвышаны каэфіцыэнт 1,51 (раней быў 1,49).

БелОСТО чакае рэарганізацыя
11:34, 06/06/2003, ОНТ

Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным упарадкаваць структуру Беларускага абароннага спартова-тэхнічнага таварыства. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе па пытаньнях дзейнасьці БелОСТО.

Больш за палову гарадзенскіх калгасаў не выплацілі заробак за сакавік
11:33, 06/06/2003

Па стану на 4 чэрвеня заробак за сакавік ня выплачаны ў 160 гаспадарках Гарадзенскай вобласьці (больш за палову ад агульнай колькасьці), сума запазычанасьці склала 2,5 млрд. руб. Яшчэ ў 38 гаспадарках ня выплачаны заробак за люты на агульную суму 400 млн. рублёў. Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міраслаў Саросек.

Чые ўнівэрсытэты?
11:33, 06/06/2003, Вольга Тамашэўская, Марына Гуляева, Белорусская газета

Патрабаваньні да недзяржаўных ВНУ будуць больш высокімі. Іх невыкананьне можа прывесьці да закрыцьця. На мінулым тыдні пра гэта заявіў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук, выступаючы на міжнародным кангрэсе “Унівэрсытэцкая адукацыя, досьвед тысячагодзьдзя: праблемы, пэрспэктывы разьвіцьця”. Якое ВНУ лепшае - прыватнае ці дзяржаўнае? Ці пачнецца ў бліжэйшы час кампанія па закрыцьці недзяржаўных ВНУ? Пра гэта разважаюць рэктар-прэзыдэнт інстытута прадпрымальніцтва і парлямэнтарызму Алег МАРОЗАЎ і намесьнік міністра адукацыі Аляксандар ЖУК.

У Беларусі апаганены помнік героям вайны
11:31, 06/06/2003

У беларускай сталіцы невядомыя апаганілі помнік воінам, якія аддалі свае жыцьці ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Манумэнт, усталяваны ў парку Чалюскінцаў, вандалы аблілі чорнай фарбай, а затым падпалілі ўскладзеныя да помніка вянкі.

Ахова амбасадаў і консульстваў зьменіцца
11:27, 06/06/2003, ОНТ

Рашэньне аб зьмене сыстэмы аховы дыпляматычных місіяў на тэрыторыі рэспублікі прыняла Міністэрства замежных справаў Беларусі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. З сярэдзіны ліпеня ўсе замежныя прадстаўніцтвы будуць ахоўвацца кругласутачнымі стацыянарнымі пастамі міліцыі. У адпаведнасьці з Жэнеўскай канвэнцыяй, Беларусь гарантуе дыпмісіям бясьпеку і яна можа забясьпечвацца і іншымі мэтадамі: патруляваньне, усталяваньне сыгналізацыі.

Расейцы замаўляюць кілераў у Беларусі
11:25, 06/06/2003, «Комсомольская правда в Беларуси», фотa IREX/Promedia

У сетцы расейскіх спэцслужбаў толькі сёлета трапілі тры кілеры-адзіночкі й верхавод банды кілераў. І ўсе яны беларусы. Можна падумаць, праваахоўчыя органы выйшлі на сапраўдны беларускі сіндыкат кілераў. І гэта толькі затрыманыя наёмныя забойцы. Апошнім днямі затрыманы пасярэднік, які прыехаў з Расеі ў Беларусь, каб наняць тут кілера.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: