Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства інфармацыі Беларусі звольніла дырэктара друкарні «Чырвоная зорка» Ўладзімера Целеша за «невыкананьне ўмоваў кантракту». Гэта адбылося пасьля таго, як друкарня надрукавала спэцвыпускі штотыднёвікаў «Салідарнасьць» і «Эхо», якія разьмяшчалі матэрыялы «БДГ». Міністэрства інфармацыі таксама прыпыніла выданьне газэты «Эхо».
Усяго адзін – першы – нумар гэтага выданьня пацягнуў адразу два папярэджаньня Міністэрства інфармацыі, паведаміла Радыё Свабода кіраўнік яго прававога аддзелу Лілія Богдан.
“Там узьнікалі пытаньні наконт адрэсы рэдакцыі, наконт зьмены тэматыкі, але, уласна, за гэтыя парушэньні можна было абмежавацца адным папярэджаньнем. Бо даецца тэрмін на тое, каб унесьці адпаведныя зьмены – цягам месяца. Але там ёсьць яшчэ адно папярэджаньне наконт назвы, бо газэта з такой назвай, як яна выйшла, проста незарэгістраваная (маецца на ўвазе, што газта “Эхо” выйшла пад шапкай “Эхо Белорусской деловой газеты”). І ў сувязі з гэтым – загад”.
Паводле Богдан, выданьне газэты «Эхо” прыпынена на тэрмін да 3 месяцаў – таксама як і “БДГ”.