Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каманда «фас» прагучала
12:19, 06/06/2003

Прынятыя дапаўненьні ў некаторыя законы Беларусі па пытаньні аб адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Папраўкі, у прыватнасьці, ўносяцца ў законы “Аб палітычных партыях” і “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. Яны прыводзяць заканадаўства ў адпаведнасьць з дэкрэтам прэзыдэнта №11 ад 7 траўня 2001 году “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньняў у Рэспубліцы Беларусь”. Нормы гэтага дэкрэту прадугледжваюць магчымасьць ліквідацыі палітычнай партыі, прафсаюзнай ці іншай арганізацыі за аднаразовае парушэньне заканадаўства аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Гэткая мера, згодна праекту, адзначае БелаПАН, можа прымяняцца ў выпадку незабесьпячэньня адказнымі асобамі належнага парадку арганізацыі масавай акцыі й нанясеньня ўрону на суму 10 тысячаў і больш базавых велічыняў ці істотнай шкоды правам і законым інтарэсам грамадзянаў або дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам. Пры гэтым ліквідацыя партыі й грамадзкага аб’яднаньня можа ажыцьцяўляцца толькі ў судовым парадку.

“Парлямэнтары” таксама падтрымалі ў другім чытаньні прапанаваныя прэзыдэнтам зьмены ў закон “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні”. Гэтыя папраўкі прыводзяць закон у адпаведнасьць з ужо згаданым дэкрэтам №11 і дэкрэтам кіраўніка дзяржавы ад 9 верасьня 1999 году №36 “Аб некаторых мерах па папярэджаньні надзвычайных здарэньняў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў”. Як і першы законапраект, дадзены дакумэнт робіць больш жорсткімі патрабаваньні да правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўзмацняе адказнасьць арганізатараў за захаваньне парадку. Патрабаваньні законапраекта не распаўсюджваюцца на сходы працоўных калектываў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, рэлігійных і іншых арганізацыяў, якія праводзяцца ў закрытых памяшканьнях, а таксама на сустрэчы з выбарцамі й сходы з удзелам кіраўніка дзяржавы, дэпутатамі “нацыянальнага парлямэнту” й мясцовых Саветаў дэпутатаў. Акрамя таго, патрабаваньні закону не распаўсюджваюцца на богаслужэньні, рэлігійныя абрады, рытуалы й цырымоніі, якія праводзяцца ў культавых будынках, збудаваньнях і на іх тэрыторыях, а таксама ў іншых месцах, прызначаных рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: