Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спыніў вытворчую дзейнасьць завод “Лантан” 13:24, 06/06/2003
Спыніла вытворчую дзейнасьць адзінае ў мястэчку Арэхаўск Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці прадпрыемства – завод “Лантан”, які ўваходзіць у Віцебскае радыёэлектроннае аб’яднаньне “Маналіт”. За пазыкі адключаная электрычнасьць, зачыненыя цэхі, рабочыя адпраўленыя ў доўгатэрміновыя і неаплочваемыя адпачынкі.
Дырэктар заводу Ігар Сушкевіч, паводле яго, марыць аб больш хуткай афіцыйнай працэдуры банкруцтва, якая дазволіць скараціць людзей, выплаціць ім выходную дапамогу, на што сёньня ў касе прадпрыемства грошай няма, паведамляе БелаПАН. З развалам СССР і дэмілітарызацыяй эканомік былых савецкіх рэспублік, попыт на прадукцыю арэхаўскага заводу ўпаў да нулявой адзнакі, а аб яго прыватызацыі ці перапрафіляраваньні ніхто ў час не падумаў. У Віцебскай вобласьці такіх прадпрыемстваў – дзясяткі, а выдзяленьне сродкаў ня толькі на іх адраджэньне, але нават на банкруцтва ў бюджэце сёлетнега году не прадугледжана.