Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацькі ліцэістаў рыхтуюцца да вулічных акцыяў
16:09, 06/06/2003, Радыё Свабода

Сытуацыя, якая склалася вакол Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа, сёньня можа зьмяніцца. Кіраўнікоў ліцэю — Уладзімера Коласа і ягоных намесьнікаў Лявона Баршчэўскага і Ірыну Сідарэнку — выклікаў на размову намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарына. Сустрэча зь намесьнікам міністра адбудзецца а 16-й гадзіне.

Выкладчыкі накіравалі заяву на імя міністра адукацыі Пятра Брыгадзіна. Яны папрасілі зьняць з пасады дырэктаркі Тамару Шчэрбачэвіч. Выкладчыкі спаслаліся на тое, што новая дырэктарка не валодае беларускай мовай (а ў статуце ліцэю напісана, што працоўная мова выключна беларуская).

Акрамя таго, паводле выкладчыкаў, новая дырэктарка ня мае ніякага ўяўленьня пра мэтодыкі выкладаньня і арганізацыю навучальнага працэсу. Тое, што прызначаная кіраўніца навучальнай установы праігнаравала ўсе запрашэньні на бацькоўскі сход і сход навучэнцаў, на думку настаўнікаў, таксама сьведчыць аб прафэсійнай некампэтэнтнасьці гэтай асобы. Настаўнікі даслалі лісты кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ўралу Латыпаву і віцэ-прэм’еру Ўладзімеру Дражыну. Іх запрасілі наведаць ліцэй, каб на месцы высьветліць сытуацыю.

Бацькі амаль штодня праводзілі сходы. Яны даслалі заяву-ўльтыматум міністру адукацыі, каб той неадкладна вырашыў пытаньне. Дэлегаты ад бацькоў наведалі міністра Пятра Брыгадзіна, і ён ім паабяцаў, што прыме рашэньне. Але дагэтуль невядома — якое.

Дарэчы, бацькі самыя актыўныя ўдзельнікі падзеяў. Яны папрасілі дзяцей устрымацца ад вулічных акцыяў і засяродзіцца на здачы іспытаў. Самі ж падалі заяўку ў Менгарвыканкам, каб атрымаць дазвол на правядзеньне васьмі пікетаў: дзвюх — ля будынку Міністэрства адукацыі, астатнія — недалёка ад ліцэю.

Чакаецца, што сёньня пасьля размовы з намесьнікам міністра сытуацыя зьменіцца. Бацькі а 6-й вечара зьбяруцца на сход. Яны маюць рашучы настрой. Калі высьветліцца, што кіраўнікам ліцэю прапанавалі звольніцца альбо іх папярэдзілі, што ў любым выпадку новая дырэктарка застанецца на сваёй пасадзе, бацькі, магчыма, ня стануць чакаць адказу Менгарвыканкаму і выйдуць на вулічныя акцыі.

Дарэчы, сёньня ліцэісты таксама прыйдуць увечары ў ліцэй. Пакуль яны пагаджаюцца ўстрымацца ад радыкальных учынкаў, але ўсё будзе залежаць ад таго, якую інфармацыю яны атрымаюць сёньня. Абураныя дзеці могуць выйсьці з-пад кантролю дарослых.

Пра разьвіцьцё падзеяў можна прачытаць на нашым сайце ў панядзелак.


ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: