Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вырасьлі тарыфы на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам 11:35, 06/06/2003
Пастановаю Міністэрства эканомікі з 1 чэрвеня ў Беларусі падвышаныя тарыфы на перавозкі грузаў чыгункай ва ўнутрырэспубліканскай камунікацыі. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні Беларускай чыгункі, дзейныя тарыфы на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскай камунікацыі вырасьлі на 1,3 адсоткі. Да дзеючай тарыфнай сеткі на мясцовыя грузавыя чыгуначныя перавозкі ўсталяваны падвышаны каэфіцыэнт 1,51 (раней быў 1,49).
Паводле адмыслоўцаў Беларускай чыгункі, тарыфы падвышаныя з мэтай кампэнсацыі стратаў чыгункі, якія яна панесла ад зьніжак некалькім айчынным прадпрыемствам па перавозцы будаўнічых матэрыялаў. У агуле мясцовыя грузавыя чыгуначныя перавозкі, у адрозьненьне ад міжнародных, пакуль застаюцца стратнымі.