Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі апаганены помнік героям вайны 11:31, 06/06/2003
У беларускай сталіцы невядомыя апаганілі помнік воінам, якія аддалі свае жыцьці ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Манумэнт, усталяваны ў парку Чалюскінцаў, вандалы аблілі чорнай фарбай, а затым падпалілі ўскладзеныя да помніка вянкі.
Паводле беларускай Агульнанацыянальнай тэлевізіі, ёсьць відавочцы, якія бачылі, што бясчынства ў парку ўчынілі трое падлеткаў.
За апошнія паўмесяцы гэта другі ў Менску выпадак зьнявагі. 26 траўня невядомыя апаганілі мэмарыяльны комплекс “Яма”, узьведзены ў памяць аб дзясятках тысячах забітых фашыстамі вязьняў менскага гета.